Навiны
У сям’і Таццяны і Аляксандра Скуратовічаў з Мінска — дзве пары блізнят
Старэйшыя дзяўчынкі ў гэтай сям’і нарадзіліся 1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей. Малодшыя — праз два гады, 5 чэрвеня. Усе чацвёра — Блізняты па знаку задыяка. І ў жыцці яны таксама блізняты: вельмі розныя, але заўсёды разам.
ФПБ запускае рэспубліканскі фотаконкурс «Беларуская жанчына-працаўніца»
Маштабны творчы праект, які сімвалічна рэалізуецца ў Год беларускай жанчыны, закліканы паказаць сучасную жанчыну-працаўніцу, яе ўклад у развіццё грамадства, эканомікі і захаванне сямейных каштоўнасцей. Асаблівая ўвага арганізатараў — папулярызацыі прафесій, у якіх працуюць жанчыны, падтрымцы іх імкнення да прафесійнага росту і любові да сваёй справы, прадпрыемства і краіны ў цэлым.
Сенатар Людміла Сапега — аб адказнасці кіраўніка і каштоўнасці чалавечага даверу
Галоўны прынцып — справядлівасць
Ёй было шэсць гадоў, калі яна аказалася ў канцэнтрацыйным лагеры...
Вялікая Айчынная вайна пакінула пасля сябе мільёны пакалечаных лёсаў. Жорсткасць захопнікаў не ведала меж, яны нікога не шкадавалі. Пад гнеў гітлераўцаў патрапіла і сям’я Людмілы АБРАМОВІЧ, у госці да якой у вёску Ляпешкі Іўеўскага раёна завітала карэспандэнт «Звязды».
Дырэктар Чэрвеньскага дзіцячага сацыяльнага пансіяната «Ігуменскі» Эла Барысава — пра адносіны да работы і поспехі ў кар’еры
Свой прафесійны шлях Эла Барысава пачынала ў сістэме адукацыі. У 2011 годзе прыйшла працаваць ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Чэрвеньскага райвыканкама. Праз два гады ёй прапанавалі паспрабаваць сябе ў тагачасным Доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Яна хутка пагадзілася і ні на секунду не сумняваецца ў правільнасці свайго рашэння.
Змянілі сталіцу на аграгарадок. І жыццё падказвае, што выбар правільны
Ужо гадоў 10 сям’я Грахоўскіх-Гірыновічаў жыве ў аграгарадку Пятрэвічы Навагрудскага раёна. «Здавалася, у Мінску ўсё складвалася, у нас была работа, жыллё. Іншыя, напэўна, і трымаліся б за сталіцу, але мы вырашылі пераехаць на радзіму мужа. Сёння я тут адчуваю сябе нават больш сваёй, чым ён. Бывае, што з мужам абмяркоўваем, ці правільна ўсё зрабілі, ці не шкадуем аб пераездзе? Ды ні кропелькі!» — дзеліцца ўладальніца ордэна Маці Вольга Грахоўская.
«Трое сыноў — гэта не стрэс, а радасць!» Заяўляе шматдзетная маці са Смалявіч, хоць у яе і была важкая прычына для смутку
У 39-гадовай Веранікі Няхай трое сыноў, муж, кватэра, пабудаваная з падтрымкай дзяржавы, і любоў да сваёй прафесіі. А яшчэ — неверагодная жыццетрываласць. Яна не любіць, калі яе называюць «маці-гераіняй» — проста выхоўвае хлопцаў, дапамагае бацькам у вёсцы і верыць, што чорная паласа заўсёды змяняецца белай.
Выстава да Года беларускай жанчыны адкрылася ў Купалаўскім тэатры
Выстава «Купалаўка. Гісторыя ў асобах» адкрылася 20 мая ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Экспазіцыя стала сумесным праектам тэатра з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і прымеркавана да Года беларускай жанчыны.
У Год беларускай жанчыны падтрымка сем’яў з дзецьмі становіцца прыярытэтам
Сёння набірае абароты работа па пашырэнні сеткі груп для дзяцей ва ўзросце да двух гадоў. Апрабаваная некалькі гадоў таму ініцыятыва стала чакана запатрабаванай сёння — яна адкрывае добрыя магчымасці як для мамы, так і для яе дзіцяці. Жанчына зможа займацца не толькі сям’ёй, але і кар’ерай, а дзіця — мець зносіны з аднагодкамі, атрымліваць новы вопыт узаемадзеяння, а значыць, больш хуткую сацыялізацыю. Бацькі з вопытам ведаюць, што ў дзіцячым калектыве малы хутчэй вучыцца гаварыць, самастойна есці і апранацца. Яшчэ адзін безумоўны плюс — з ранняга ўзросту дзіця акунаецца ў адукацыйнае асяроддзе.