Навiны
Увага, конкурс! Як таямнічая кветка папараці
Беларусь застаецца загадкай для турыстаў, таму спецыялісты шукаюць прыцягальны вобраз краіны... Без папулярных клішэ, але трапна! Галоўная мэта Нацыянальнага агенцтва па турызме Рэспублікі Беларусь, якое абвясціла конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё», — стварэнне ўнікальнага лагатыпа і слогана для фарміравання пазнавальнага турыстычнага брэнда краіны. Звышмэта — прыцягненне большай колькасці гасцей.
Конкурс «Лідар аховы здароўя краін СНД» пройдзе ў Садружнасці пад эгідай Года аховы задроўя
У краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў стартаваў афіцыйны прыём заявак на ўдзел у міжнародным конкурсе «Лідар аховы здароўя краін СНД». Аб гэтым паведамілі БелТА ў Дэпартаменце па супрацоўніцтве ў палітычнай, гуманітарнай і сацыяльнай сферах Выканаўчага камітэта СНД.
Беларуска Лізавета выступіць 17-й і 2-й на XXIV Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе «Віцебск»
Гэта стала вядома ў выніку жараб’ёўкі, якая адбылася напярэдадні, а ўжо сёння канкурсанты будуць спяваць песні славянскіх аўтараў. Першай на сцэну выйдзе Віўен Эльтс з Эстоніі. Заўтра, у другі дзень юныя артысты выканаюць саўндтрэкі з папулярных фільмаў і мультфільмаў у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага хора Беларусі імя Міхаіла Фінберга. Завершыць конкурсную праграму выступленне Барбі — Барбарэ Маргошыі з Грузіі.
«Прадаваць эмоцыі, а не славутасці». Кіраўнік Нацагенцтва па турызме аб сакрэце паспяховых брэндаў
Чаму важна сфарміраваць пазнаваемы турыстычны вобраз краіны, на прэс-канферэнцыі, прысвечанай старту адкрытага агульнанацыянальнага конкурсу «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё», расказаў дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Кірыл Машарскі, паведаміла БелТА.
Журы ацэніць работу, эрудыцыю, артыстызм. У Беларусі стартуе конкурс маладых жанчын з прафактыву
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі аб’яўляе аб старце рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «ПРАФЛЭДЗІ», паведамілі БелТА ў прэс-службе ФПБ.
Імя пераможцы рэспубліканскага конкурсу «Уладар сяла» даведаемся ў Александрыі
Сёння ў Горках адбыўся фінал рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага свята «Уладар сяла», але інтрыга, хто стаў яго пераможцам, захаваецца да заўтра. Менавіта на свяце "Купалле«( «Александрыя збірае сяброў») прагучыць яго імя.
У Год беларускай жанчыны галоўная палітычная пляцоўка краіны гасцінна расчыніла дзверы для прадстаўніц прыгожага полу
Жыхары Шабаноў пераканаліся, што многае залежыць ад іх саміх
Чатыры праекты, пяць тысяч рублёў ад жыхароў і перамога ў конкурсе — так у Заводскім раёне Мінска з’явілася сучасная дзіцячая і спартыўная пляцоўкі. Расказваем, як нараджаюцца грамадзянскія ініцыятывы, хто іх рэалізуе і чаму гэта выгадна ўсім.
Свой 1052 дзень нараджэння Віцебск адзначыў конкурсам прыгажосці
Упершыню конкурс «Віцебская прыгажуня» адбыўся 37 гадоў таму. Сёлета, у Год беларускай жанчыны, да яго вярнуліся, надаўшы яму новае гучанне. Самыя абаяльныя і прыцягальныя жыхаркі горада над Дзвіной спаборнічалі ў намінацыях «Міс» (узрост 18–28 гадоў), «Місіс» (29–49 гадоў) і «Гранд-місіс» (50+).