Навiны
Нацыянальны паштовы аператар «Белпошта» аб’явіў аб тым, што ў рамках рэарганізацыі да яго будзе далучана РУП «Белсаюздрук»
Як паведамляецца на афіцыйным інтэрнэт-партале ведамства, у адпаведнасці з загадам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь РУП «Белпошта» будзе рэарганізавана шляхам далучэння да яго РУП «Белсаюздрук».
Беларусь увайшла ў чацвёрку лідараў сусветнага фіджытал-спорту ў 2025 годзе
Фіджытал-спорт зарадзіўся ў далёкім 2003 годзе і ўяўляе сабой своеасаблівы сімбіёз паміж лічбавым складнікам і рэальнай фізічнай актыўнасцю. Гэты від спорту аб’ядноўвае дзве катэгорыі людзей: тых, хто забыўся пра фізічную нагрузку ў сувязі з паглыбленнем у сетку Інтэрнэт, а таксама людзей, якія захопленыя спортам і дадаткова хочуць быць «у трэндзе», спаборнічаючы ў тым ліку і ў лічбавым асяроддзі.
Чарговае пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі запланавана на 27 красавіка
Задачы для «пяцёркі»
Беларускія высокатэхналагічныя кампаніі ўсё больш актыўна арыентуюцца на ўнутраны рынак
Лічба для ўнутранага спажывання
Ягораў: Банкам трэба актывізавацца з укараненнем ШІ-агентаў, інакш гэты бізнес забяруць іншыя кампаніі
КРОК за крокам
22 красавіка завяршылася рэгістрацыя на рэпетыцыйнае тэсціраванне, яшчэ раней — на рэпетыцыйны экзамен
У Магілёўскім аблвыканкаме адбылася канструктыўная размова з аналізам работы прамысловых прадпрыемстваў вобласці
Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка адразу ж звярнуў увагу на тое, што менавіта прамысловасць традыцыйна фарміруе каля траціны ключавога паказчыка развіцця ў галіне рэгіянальнага прадукту. Па выніках яе дзейнасці ў цэлым складаюцца і вынікі работы рэгіёна і выкананне даведзеных Кіраўніком дзяржавы даручэнняў па мэтавых параметрах.
Новыя гарызонты сучаснай харэаграфіі: у Мінску стартуе V Рэспубліканскі харэаграфічны конкурс «Дэнс-кангрэс»
Ад сённяшняга дня і па 25 красавіка Мінск будзе цэнтрам прыцягнення для таленавітых танцораў і балетмайстраў Беларусі. Спартыўна-культурны цэнтр Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прыме V Рэспубліканскі харэаграфічны конкурс «Дэнс-кангрэс». Гэта знакавая падзея для тых, хто сочыць за развіццём дадзенага віду мастацтва, арганізаваная Міністэрствам культуры і БДУКМ. Звычайна конкурс дапамагае адкрываць новыя імёны і выяўляе кірункі, па якіх развіваецца харэаграфічнае мастацтва краіны. Адбор, як і ўзровень удзельнікаў, сур’ёзны, ацэньваць іх майстэрства будзе прафесійнае журы пад старшынствам народнага артыста Беларусі Юрыя Траяна.