Навiны
«ШІ пачынае спрачацца і станавіцца суб’ектным». Чым небяспечны чужародныя нейрасеткі, растлумачыў эксперт
У пэўным плане штучны інтэлект (ШІ) дэманізуюць, але трэба ўлічваць пагрозы, якія ён нясе. Такім меркаваннем падзяліўся эксперт у галіне нацыянальнай бяспекі Аляксандр Цішчанка ў праекце «У тэме» на YouTube-канале БелТА. Паведаміла БелТА.
Пробную вытворчасць аўтамабіляў з лятаючым модулем запусцілі ў Кітаі
Кітайская кампанія XPeng Arodge (раней вядомая як AeroHT) пачала пробную вытворчасць на заводзе па зборцы аўтамабіляў з лятаючым модулем - Land Aircraft Carrier (LAC). Пра гэта паведаміла БелТА.
Крычаўскае прадпрыемства працуе па найноўшых тэхналогіях
Сёлета Крычаўскае СТАА «ЦСП БЗС» было адзначана дыпломамі рэспубліканскага конкурсу за найлепшыя дасягненні ў будаўнічай галіне «Будаўнічы алімп — 2025» у намінацыях «Найлепшы кіраўнік будаўнічай галіны. Вытворца будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый» і «Найлепшая арганізацыя будаўнічай галіны. Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый».
Фінал конкурснага адбору СТАРТЛАБ БДУІР прайшоў у Мінску
У гэтым годзе за права на рэалізацыю змагаліся 20 перспектыўных задумак, якія да гэтага прайшлі строгі адбор. Свае інавацыйныя распрацоўкі індустрыяльным партнёрам конкурсу маладыя таленты БДУІР і Мінскага радыётэхнічнага каледжа прадэманстравалі ў 30 кастрычніка ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку.
Беларусь і ААЭ зацікаўлены ў сумесных праектах у сферы лічбавага развіцця
Беларусь вывучыла вопыт лічбавай трансфармацыі і магчымыя кірункі супрацоўніцтва з ААЭ, паведаміла БелТА.
У Беларусі папаўняюць парк грамадскага транспарту і ўкараняюць лічбавыя тэхналогіі
Кіраўнік дзяржавы заўсёды ўдзяляў увагу якасці дарог і даступнасці пасажырскага транспарту, падкрэсліваючы, што жыхары як вялікіх гарадоў, так і вёсак павінны адчуваць сябе аднолькава камфортна. У чарговы раз звярнуўся да гэтай тэмы ён і падчас цырымоніі ўступлення на пасаду 25 сакавіка. «Для гэтага трэба выраўноўваць магчымасці. Дзе б беларусы ні жылі — у вялікіх вёсках, аграгарадках, раённых цэнтрах — усюды ўмовы павінны быць, як у сталіцы. Якасныя дарогі, даступны транспарт — прыярытэт нумар адзін», — падкрэсліў тады Аляксандр Лукашэнка. Як выконваецца задача Прэзідэнта?
У Мінску стартаваў ІХ Беларускі касмічны кангрэс
21—23 кастрычніка 2025 года сталіца стала цэнтрам прыцягнення для лепшых розумаў у галіне космасу і высокіх тэхналогій. Маштабнае мерапрыемства, дзе нараджаюцца новыя ідэі і ўмацоўваюцца саюзы для заваявання абшараў Сусвету, праходзіць на базе Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава і Прэзідыума НАН.
У Беларусі распрацоўваецца лічбавая платформа для медыцынскага дакументаабароту
У Беларусі распрацоўваецца лічбавая платформа для медыцынскага дакументаабароту. Пра гэта БелТА расказаў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі — начальнік аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Лазар.
Калі ў Беларусі шырока ўвядуць QR-плацяжы, расказалі ў Нацбанку
Калі ў Беларусі шырока ўвядуць плацяжы з дапамогай QR-кода, расказаў журналістам першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр Ягораў на палях Міжнароднага форуму па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях «БАНКІТ-2025», перадае БелТА.