Навiны
Пастаянная праверка нейрасетак выклікае стомленасць і раздражненне
Псіхолаг растлумачыла, чаму людзі стамляюцца ад ШІ і калі час зрабіць паўзу
Кампанія Huawei выпусціла новы складаны смартфон
У панядзелак, 7 верасня, кампанія Huawei прадставіла сваю новую флагманскую серыю складаных смартфонаў, паведамляе SB. by.
У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі «вырастаюць» цяпліцы, створаныя па найноўшых тэхналогіях
На гістарычных Рытаўскіх агародах сельгасакадэміі, дзе больш стагоддзя таму навуковец Міхаіл Рытаў за ўласныя грошы пабудаваў першую цяпліцу і са студэнтамі займаўся навукай, сёння ўзводзіцца аб'ект, які павінен змяніць уяўленні пра агародніцтва ў Беларусі. Навукова-адукацыйны цэнтр біятэхналогій у раслінаводстве — самая вялікая агралабараторыя ў краіне. Карэспандэнты «Звязды» пабывалі ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і пагутарылі з тымі, хто стварае тэхналогіі заўтрашняга дня.
БУТБ плануе развіваць сістэму бізнес-аналітыкі пры садзейнічанні буйной кітайскай кампаніі
Беларуская ўніверсальная таварная біржа плануе развіваць уласную сістэму бізнес-аналітыкі пры садзейнічанні буйной кітайскай кампаніі, якая спецыялізуецца на распрацоўцы шматфункцыянальных BI-платформ для розных сектараў эканомікі. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе БУТБ.
Фінансавая камбінацыя «новыя тры залатыя» набірае папулярнасць сярод кітайскай моладзі
Ва ўмовах шырокага распаўсюджвання фінансавых тэхналогій і дыверсіфікацыі спажывецкіх сцэнарыяў маладыя людзі ў Кітаі, якіх калісьці называлі «людзьмі, якія жывуць ад зарплаты да зарплаты» і «прыхільнікамі жыцця ў крэдыт», пачалі актыўна планаваць свае фінансы, перадае «Сіньхуа».
Індустрыяльныя тэхналогіі ў аграрным сектары прыцягваюць у сельскую гаспадарку моладзь
На думку загадчыка Цэнтра кампетэнцый тэхналогій сельскай гаспадаркі і меліярацыі на базе Смілавіцкага дзяржаўнага каледжа Сцяпана Кончыца, для сучаснай тэхнікі патрэбны ўжо не механізатар, а аператар. Ён не толькі кіруе самаходнымі машынамі ў полі, але і разумее прынцып іх дзеяння, знаёмы з асновамі аграноміі. Бо задачу яму ставяць спецыялісты гэтай галіны, але настройваюць тэхніку адпаведным чынам, выконваюць аперацыі і сочаць за іх дакладнасцю людзі на трактарах і камбайнах. Таму яны павінны ведаць прынцыпы функцыянавання тэхнікі (валодаць пэўнымі інжынернымі ведамі) і асноўныя этапы вегетацыі раслін, валодаць пэўнымі кампетэнцыямі ў ІT-тэхналогіях. На думку ж вядучага інжынера ТАА «Тэхналогіі земляробства» Віктара ДЗЯМ’ЯНАВА, аптымальна, калі індустрыялізацыя сельскай гаспадаркі адбываецца з двух бакоў: зверху — праз прыняцце адпаведных дзяржаўных праграм, і знізу — калі сістэма адукацыі арыентуецца на самыя сучасныя веды, якія маладыя спецыялісты будуць рэалізоўваць у гаспадарках і ствараць попыт на новыя тэхналогіі.
Беларусы цяпер змогуць плаціць у RuStore у рублях праз «БелКарт» і АРІП
Карыстальнікам RuStore ў Беларусі сталі даступныя новыя спосабы аплаты дадаткаў і ўнутранага кантэнту. Цяпер пакупкі можна здзяйсняць у беларускіх рублях з дапамогай карт нацыянальнай плацежнай сістэмы «БелКарт» або праз АРІП, паведамляе mlyn.by.
У «Электроннай школе» з’явіцца 12 модуляў - што зменіцца для бацькоў і настаўнікаў
Якія тэхналогіі могуць быць пакладзены ў аснову беларускіх дарог у бліжэйшае дзесяцігоддзе, расказаў эксперт
Якія тэхналогіі могуць быць пакладзены ў аснову беларускіх дарог у бліжэйшае дзесяцігоддзе, расказаў БелТА начальнік галіновай дарожнай лабараторыі Беларускага дарожнага навукова-даследчага інстытута «БелдарНДІ» Сяргей Кабак.