Навiны
Прэзідэнт заслухаў даклад кіраўніка Мінсельгасхарча
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 жніўня заслухаў даклад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Юрыя Горлава, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Асноўнымі тэмамі даклада былі ход уборачнай кампаніі і сяўбы, перапрацоўка малака і мяса, дынаміка продажаў харчовай прадукцыі, меры па забеспячэнні захаванасці жывёлы.
Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са шматлікімі ахвярамі землетрасення ў Інданезіі
Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў ваенна-паветраных сіл з Днём ваенна-паветраных сіл
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў ваенна-паветраных сіл са святам — Днём ваенна-паветраных сіл. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Недазвольнае марнатраўства. Лукашэнка патрабуе навесці парадак у пойме Прыпяці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе навесці парадак у пойме Прыпяці, якая мае вялікую каштоўнасць як для краіны, так і для Еўропы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 15 жніўня на фестывалі «Кліч Палесся», перадае БелТА.
Прэзідэнт прыняў удзел у цырымоніі ўрачыстага адкрыцця Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся»
Дзявяты раз фестываль праходзіць у аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна. Знакавае для рэгіёна рашэнне аб правядзенні гэтага ўнікальнага мерапрыемства было прынята Аляксандрам Лукашэнкам у 2010 годзе — так са згоды кіраўніка дзяржавы зарадзілася яшчэ адна традыцыя суверэннай Беларусі, свята, якое за гэтыя гады палюбілася не толькі палешукам, а і жыхарам іншых абласцей, гасцям нашай краіны.
Лукашэнка адзначыў стратэгічную цікавасць Беларусі і Пакістана да паглыблення партнёрства
Сенатар Ірына Абельская — пра парламенцкую дзейнасць і развіццё айчыннай медыцыны
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, галоўны ўрач Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Ірына Абельская ўпэўненая: калі ты з’яўляешся кіраўніком і вырашаеш пэўнае кола задач у сваёй непасрэднай сфер — гэта заўсёды прадугледжвае кантакты з шырокімі пластамі насельніцтва, структурамі і аб’яднаннямі.
Прэзідэнт правёў нараду з кіраўніцтвам Савета Міністраў
Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Калумбіі ў сувязі з гібеллю людзей у выніку магутнага землетрасення
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Рэспублікі Калумбія Абеларда дэ ла Эспрыэлье ў сувязі з гібеллю людзей у выніку магутнага землетрасення. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Як зрабіць усвядомленае бацькоўства модным трэндам? Лукашэнка патрабуе выпрацаваць дзейсную формулу
На дзяржаўным узроўні трэба знайсці дзейсную формулу, якая стане матывацыяй да ўсвядомленых мацярынства і бацькоўства, зробіць іх модным трэндам. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 11 жніўня на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў, паведаміла БелТА.