Навiны
2025-ы — год патрыятызму ў культуры Беларусі
2025-ы набыў некалькі вызначэнняў у Беларусі, але ў культуры яго можна назваць годам патрыятызму, калі была нагода задумацца пра тое, што значыць Радзіма. Якую сутнасць укладалі ў гэтае паняцце нашы папярэднікі? Чым узбагачаем яе мы сёння, як услаўляем?
Унікальны кляштар плануюць вярнуць да жыцця і ўключыць яго ў турыстычныя маршруты
Кожны раён Беларусі мае сваю адметную гісторыю, а таксама згадкі пра яе ў выглядзе помнікаў, сядзіб, архітэктурных аб’ектаў. Пра мінулыя пяць стагоддзяў нагадваюць рэшткі кляштара картэзіянцаў — фактычна адсюль калісьці пачыналася мястэчка Бяроза-Картузская, якое пасля перарасло ў горад. На яго сучасным гербе — выява брамы манастыра, якая пэўны час таму была адрэстаўрыравана за сродкі мясцовага бюджэту.
Спектакль «Гэта цудоўнае жыццё» прапанаваў акцёр і рэжысёр Андрэй Завадзюк на сцэне найстарэйшага драматычнага тэатра Беларусі
Скарбы Аманскага двара прадстаўлены ў Беларусі
Выстаўка, што працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі, дапамагае пашырыць гарызонты і прасякнуцца мастацтвам Усходу.
Дэлегат УНС Ала Ляховіч, настаўніца пачатковых класаў Косаўскай сярэдняй школы імя А. Зайкі Івацэвіцкага раёна: Тут гаворка ідзе пра шлях і лёс краіны...
— Ёсць разуменне, што мы сабраліся на гэтае маштабнае мерапрыемства з адчуваннем вялікай адказнасці, бо калі гаворка пра шлях і лёс краіны, то кожны голас важны. Мы разумеем, тут вырашаюцца стратэгічныя пытанні, ад якіх залежыць будучыня Беларусі, у прыватнасці, кожнага яе грамадзяніна.
Пытанні добраўпарадкавання далі глебу для праектаў грамадзянскіх ініцыятыў у Пінску
XV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум адкрыўся айчынным спектаклем «Арлеанская дзева»
Вялікі тэатр выканаў свае абавязкі ў частцы пераходу на новыя ўмовы фінансавання
Калі мадэрнізацыя аднаго прадпрыемства ўплывае на ўсю айчынную вытворчасць мэблі
Адно з найстарэйшых прадпрыемстваў Беларусі па дрэваапрацоўцы ААТ «Івацэвічдрэў» запусціла найсучаснейшую лінію ў межах праграмы «Адзін раён — адзін праект». Праца пачалася год таму, і ўжо ёсць канкрэтны вынік. Інавацыйны прадукт прэміяльнай якасці — мэблевыя пліты (паверхня якіх імітуе розныя матэрыялы) — прадстаўлены на рынку. На яго звяртаюць увагу вытворцы мэблі — як буйныя, так і тыя, што працуюць па індывідуальным праекце, — цяпер магчыма рэалізаваць самыя смелыя і арыгінальныя ідэі.