Навiны
Для карысці, зручнасці і задавальнення
На тэрыторыі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля з’явіўся першы аўтамат для выдачы правільнага і здаровага корму для вавёрак і птушак. На прыладзе знаходзіцца карысная інфармацыя, чым паласаваць паркавых любімцаў, каб яны былі здаровымі і лягчэй перанеслі халодны сезон.
Бабініцкі сацыяльны пансіянат, што ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, стаў утульным домам для 440 падапечных
Сваю назву ён атрымаў па назве вёскі Зорная, дзе і размяшчаецца. З нябеснымі свяціламі людзі звязваюць нешта асабліва ўзнёслае, рамантычнае. Вось і супрацоўнікі сацустановы паставілі за мэту стварыць для пражываючых абстаноўку, пра якую можна сказаць «як у казцы».
Спаборніцтвы па зімовым плаванні праходзяць у Брэсце
У Брэсце з 2 па 4 студзеня праходзяць міжнародныя спаборніцтвы па зімовым плаванні «Кубак Дружбы», паведамляе БелТА.
У першую хвіліну 2026 года ў сям'і з Сянно нарадзілася шостае дзіця
У сям’і з Сянно ў першую хвіліну 2026 года нарадзілася шостае дзіця, паведаміла БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
Новы турбагенератар уключылі ў работу на Гродзенскай ЦЭЦ-2
На Гродзенскай ЦЭЦ-2 уключылі ў работу новы турбагенератар. Пра гэта БелТА праінфармавалі ў прэс-службе РУП «Гроднаэнерга».
Парламентарыі з аднадумцамі арганізавалі свята для хворых дзяцей
Яно адбылося на базе магілёўскага шматпрофільнага цэнтра па рабоце з дзецьмі і моладдзю «Юнацтва». На яго былі запрошаны 30 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія з’яўляюцца пацыентамі Магілёўскага дзіцячага хоспіса. Ініцыятарамі выступілі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Тарасенка і Галіна Бяляева.
Юным патрыётам уручаны камплекты формы
Напярэдадні навагодніх святаў у гарадскім пасёлку Бешанковічы адбылася чарговая сустрэча членаў ваенна-патрыятычных клубаў ДУА «Сярэдняя школа N1 г. п. Бешанковічы імя І. І. Строчкі» і «Сярэдняя школа N2 г. п. Бешанковічы імя М. М. Ткачэнкі» з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктарам Азаронкам і членамі Беларускай асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння войскаў Міністэрства ўнутраных спраў «Гонар».
Пад Клецкам адкрылі адзін з самых буйных у Беларусі інавацыйных МТК
Расказваем, як сабачка з прытулку знайшоў працу ў Гродзенскім заапарку
У Гродзенскім заапарку ёсць вялікая адкрытая сажалка, дзе жывуць вадаплаўныя птушкі. Ім тут камфортна і ўтульна, а цяпер яшчэ і бяспечна! Усё дзякуючы новаму супрацоўніку — Аміры, якая ўжо месяц працуе тут вартаўнічым сабакам. З новым супрацоўнікам мяне пазнаёміла загадчыца аддзялення птушак Гродзенскага заапарка Эльвіра Маразевіч. Я прыйшла ў першай палове дня, калі хвастатая ахоўніца адпачывала пасля начной змены.