Top.Mail.Ru

Сталіца абнаўляе дарогі і пуцеправоды

Будаўнічая галіна сталіцы не спыняецца ні на дзень. Пакуль жыхары і госці горада карыстаюцца звыклымі маршрутамі, дарожнікі і інжынеры ўжо фарміруюць аблічча Мінска бліжэйшых гадоў. Якія аб’екты ў прыярытэце і калі чакаць адкрыццяў? Сваім бачаннем дзеліцца кіраўнік профільнага прадпрыемства.



Дырэктар УП «Гардарбуд» Сяргей Панёў адзначыў: «Калі гаварыць пра бягучыя і перспектыўныя будаўнічыя работы, то асноўная ўвага надаецца развіццю гарадской інфраструктуры — ад пуцеправодаў да асвятлення цэнтральных вуліц».

Галоўны напрамак сёння — гэта ўзвядзенне, рэканструкцыя і рамонт інжынерна-транспартнай інфраструктуры: мастоў, пуцеправодаў, дарог, падземных пераходаў і камунікацый. У цяперашні час у горадзе актыўна рэалізуюцца праекты па рамонце некалькіх ключавых пуцеправодаў і аднаго моста. Ужо вядуцца работы на пуцеправодзе каля «Аэрадрома Ліпкі». Акрамя таго, пачата будаўніцтва новага пуцеправода ад вуліцы Ціміразева да Калеснікава. Таксама ўзводзіцца пуцеправод над чыгункай і мост праз Свіслач. Рамантуюцца існуючыя дарожныя аб’екты на вуліцы Пуліхава, дзе плануецца абнавіць веладарожкі.

Актыўна вядзецца пашырэнне вуліц. Сярод іх — Даўгінаўскі тракт, вуліца Л. Карастаянавай. Асабліва значныя работы чакаюць раён ад вуліцы Някрасава да Арлоўскай, ад Арлоўскай да Кульман. Там жа будзе пабудаваны новы дыспетчарскі пункт.

Паралельна ідзе рэканструкцыя сетак ілюмінацыі і вонкавага асвятлення праспекта Незалежнасці. Ужо завершаны ўчастак ад вуліцы Казлова да вуліцы Сурганава. Наступны этап — ад Сурганава да парку Чалюскінцаў, а таксама ад парку Чалюскінцаў да вуліцы Філімонава.

Акрамя дарог, пастаўлена задача па праектаванні і будаўніцтве аб’ектаў у школах і летніках Мінскага раёна, узвядзенні спартыўных пляцовак і прывядзенні стадыёнаў у нарматыўны стан. Праектуюцца новыя стаянкі, паркоўкі і сучасныя сістэмы водаадвядзення.

Галоўная перспектыва на бліжэйшы час, як падкрэсліў кіраўнік прадпрыемства, — фарміраванне новага транспартнага кальца. Сяргей Панёў адзначыў: «Яно павінна аб’яднаць Фрунзенскі, Маскоўскі, Кастрычніцкі і Ленінскі раёны, стварыўшы ўнутраныя міжраённыя сувязі. Гэта дазволіць знізіць нагрузку на кальцавую дарогу, пераразмеркаваць транспартныя патокі і пазбегнуць узнікнення затораў. Старт гэтаму напрамку ўжо дадзены будаўніцтвам на вуліцах Калеснікава і Ціміразева», — расказаў дырэктар УП «Гардарбуд».

Надзея ЗУЕВА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю