
У Магілёве школьнік атрымаў удар токам на закінутай базе
У Магілёве падлетак атрымаў сур’ёзныя апёкі пасля ўдару токам на тэрыторыі былой лыжнай базы ў Пячэрскім лесапарку. Як паведамляе Smartpress.by., аб’ект безгаспадарны, ён не быў абгароджаны, і на ім адсутнічалі папераджальныя знакі.

ІІІ З’езд партыі «Белая Русь» адбудзецца 28 чэрвеня
Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі «Белая Русь». Папярэдне плануецца, што з’езд пройдзе на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Мінску.

Пяткевіч: Чалавечы фактар уплыву на адзнаку выключаны
«На сёння можна з упэўненасцю сказаць, што чалавечы фактар з пункту гледжання ўплыву на адзнаку выключаны», — адзначыла ў размове з журналістамі намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч, старшыня Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2025 годзе па выніках нарады ў Прэзідэнта. «Калі прадумвалі гэтую сістэму, пакрокава прайшліся па ўсіх момантах з тым, каб немагчыма было ніяк умяшацца. Каб не маглі западозрыць, што неяк можна дамовіцца, што могуць быць нейкія злоўжыванні, што можна кагосьці «заваліць» ці, наадварот, кагосьці «падняць», — удакладніла яна.

Турызм, сельская гаспадарка, дрэваапрацоўка. Куды накіроўвае інвестыцыі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта
Кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі Юрый Назараў перад пачаткам пасяджэння калегіі ўпраўлення расказаў журналістам, у якія сферы накіроўвае інвестыцыі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, паведамляе БелТА.

Галіновы прафсаюз абнавіў гульнявую зону ў дзіцячым лагеры
Па традыцыі прафсаюзы аказваюць падтрымку ў арганізацыі летняга дзіцячага адпачынку і аздараўленні. Гэта і дапамога ў патанненні кошту пуцёвак, рэгулярнае правядзенне суботнікаў па добраўпарадкаванні дзіцячых лагераў. Аказваецца дапамога ў набыцці неабходнай мэблі, абнаўленні гульнявога абсталявання і інш.

Канцэпцыю Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026-2030 гады прадставілі ў Вярхоўным судзе Беларусі
Выступаючы сёння перад судзейскай супольнасцю, першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў адзначыў, што пяцігадовая праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны — дакумент з вызначэннем задач, якія адказваюць сучасным тэндэнцыям развіцця эканомікі, і інструментаў іх рэалізацыі, які ўлічвае вопыт папярэдняй пяцігодкі.

Жыллёвыя пытанні, выпускныя, зніжкі. Што змяняецца з 1 чэрвеня?
Новыя ўмовы выдачы льготных крэдытаў на будаўніцтва жылля, апошні тэрмін, каб адкрыць базавы рахунак у банку для атрымання сацыяльных выплат, гарачая пара ў навучэнцаў, у якіх наперадзе ЦТ, экзамены і выпускныя — расказваем пра гэтыя і іншыя падзеі і змяненні з чэрвеня.

Кароль: Узровень ведаў і матываванасці абітурыента можна ацаніць пры комплексным падыходзе
Узровень ведаў і матываванасці абітурыента можна ацаніць пры комплексным падыходзе. Пра гэта заявіў рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Кароль, паведамляе БелТА.

69 ваеннаслужачых МУС сталі ўладальнікамі чорнага берэта
Выпрабаванні прайшлі на пляцы Цэнтра падрыхтоўкі кадраў МУС. У чарговым кваліфікацыйным іспыце на права нашэння гэтага галаўнога ўбору, які з’яўляецца сімвалам найвышэйшай самааддачы, мужнасці і сілы духу, удзельнічалі 95 чалавек, у тым ліку дзяўчаты. Чатыры з іх сталі ўладальніцамі чорнага берэта.

Снапкоў: Скаардынаваныя дзеянні ўсіх галін улады дазволілі мінімізаваць негатыўныя наступствы санкцый
Пра гэта заявіў першы намеснік Прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў, выступаючы з дакладам аб выніках і перспектывах сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі перад дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу ад судовай улады.