Top.Mail.Ru

Лукашэнка падпісаў закон, які аптымізуе адмінпрацэдуры па ахове інтэлектуальнай уласнасці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які аптымізуе адміністрацыйныя працэдуры, звязаныя з прававой аховай аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


У прыватнасці, скарачаюцца тэрміны правядзення экспертыз заявак, выдачы пасведчанняў на таварныя знакі і геаграфічныя ўказанні, рэгістрацыі аб’ектаў права прамысловай уласнасці.

Законам таксама ўрэгуляваны парадак выплаты ўзнагароджання аўтарам за выкарыстанне службовых твораў навукі, вынаходак, карысных мадэляў, прамысловых узораў, гатункаў раслін, тапалогій інтэгральных мікрасхем, сакрэтаў вытворчасці.

Таксама дапускаецца выкарыстанне музычных твораў пры стварэнні і распаўсюджанні асобных тэлеперадач са складу тэлепраграм, якія ўваходзяць у абавязковы агульнадаступны пакет, і пры правядзенні важных дзяржаўных палітычных, грамадскіх, культурных мерапрыемстваў без згоды праваўладальнікаў, але з выплатай ім узнагароды.

Падпісанне закона накіравана на сістэматызацыю прававога рэгулявання грамадскіх адносін, звязаных з аховай аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю