Навiны
Вялікабрытанія заплаціць Францыі амаль $890 млн за барацьбу з нелегальнымі мігрантамі
Вялікабрытанія накіруе Францыі 660 млн фунтаў стэрлінгаў (амаль $890 млн) на ўзмацненне кантролю за перасячэннем нелегальнымі мігрантамі праліва Ла-Манш. Пра гэта гаворыцца ў пагадненні, падпісаным кіраўніком МУС Злучанага Каралеўства Шабаной Махмуд і яе французскім калегам Ларанам Нуньесам, перадае БелТА.
Парламенцкая дэлегацыя Беларусі 19-20 красавіка наведае Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні Савета ПА АДКБ
Парламенцкая дэлегацыя на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігарам Сергяенкам 19-20 красавіка наведае Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні Савета Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, паведамляе БелТА.
Дэлегацыя парламентарыяў з Венесуэлы наведае Беларусь
Па запрашэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь парламенцкая дэлегацыя Нацыянальнай асамблеі Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, якая прадстаўляе маладзёжнае крыло Адзінай сацыялістычнай партыі Венесуэлы, наведае Беларусь з візітам 16-18 красавіка. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі ў студзені — лютым склаў $14,2863 млрд
Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі ў студзені — лютым 2026 года склаў $14,2863 млрд. Такія даныя апублікаваныя на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведаміла БелТА.
Лукашэнка — вайскоўцам: адказнасць за краіну найвялікшая на кожным з вас
Вайскоўцы нясуць найвялікшую адказнасць за краіну і народ. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пры падвядзенні вынікаў комплекснай праверкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, паведаміла БелТА.
«Шлях стварэння і народнага даверу»: Эксперт пра гадавіну інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі
Такім меркаваннем з карэспандэнтам zviazda.by падзялілася член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Людміла Сапега.
«Атрымліваюць дапамогу тут і цяпер». Як медатрад дапамагае вайскоўцам і грамадзянскім падчас вучэння з войскамі ЗАК
У рамках комплекснага вучэння з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання (ЗАК) у адным з раёнаў асобны медыцынскі атрад сумяшчае медыцынскае забеспячэнне вайскоўцамі і абслугоўванне мясцовага грамадзянскага насельніцтва. Пра гэта БелТА паведамілі ў Мінабароны.
Беларуская дэлегацыя вярнулася з зімовых Паралімпійскіх гульняў
Беларускія спартсмены вярнуліся дадому з XIV зімовых Паралімпійскіх гульняў у Італіі, паведамляе БелТА.
Па цэлі — агонь! ВПС і войскі СПА адпрацавалі практычныя дзеянні падчас праверкі боегатоўнасці
Ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны выканалі практычныя стрэльбы падчас праверкі баявой гатоўнасці ва Узброеных Сілах. За баявой работай паназіраў дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч, перадае БелТА.
Знішчэнне кантрольных цэляў адпрацоўваюць у ВПС і войсках СПА ў рамках праверкі боегатоўнасці
У час праверкі Узброеных Сіл, якая праводзіцца па даручэнні Прэзідэнта, адпрацоўваецца знішчэнне кантрольных цэляў, паведамляе БелТА.