Навiны
Здзівіць якасцю і цаной. Вядучыя вытворцы харчавання Беларусі прадстаўлены на «Прадэкспа-2026»
Разнастайна і традыцыйна маштабна прадстаўлена беларуская прадукцыя на міжнароднай выставе харчавання «Прадэкспа-2026», якая адкрылася 9 лютага ў падмаскоўным Краснагорску, паведаміла БелТА.
«Кніга скаргаў» з сацыяльных сетак дапамагае сачыць за якасцю ў сферы гандлю. Праўда, інфармацыя ў ёй не заўжды адпавядае рэчаіснасці
Паляванне на няякасную і пратэрмінаваную прадукцыю — адна з папулярных тэм у блогераў. Такія відэа набіраюць прагляды, а шматлікія каментарыі часам ператвараюцца ў своеасаблівую кнігу скаргаў, дзе людзі спяшаюцца падзяліцца праблемамі, з якімі сутыкнуліся персанальна. Сярод скаргаў, якія праскокваюць у ТікТок, нараканні як на якасць прадуктаў, так і на адсутнасць маркіроўкі, на тое, што тавар у вакуумнай упакоўцы важыць менш, чым на ёй заяўлена.
Унесены змяненні ў пералік прадукцыі, якой прысвоены Дзяржаўны знак якасці ў 2025 годзе
Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын
Вытворцу пральных сродкаў выкрылі ў неадпаведнасці заяўленых уласцівасцяў тавараў
Пачынаючы з 9 студзеня бягучага года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь афіцыйна спынены ўвоз, абарачэнне і продаж двух відаў пральных сродкаў пад гандлёвай маркай Washing Tone. Вытворцам гэтай прадукцыі з’яўляецца магілёўскае прадпрыемства ТАА «Сэльвін-Про». Рашэнне аб увядзенні абмежавальных мер было прынята па выніках кантрольных мерапрыемстваў, праведзеных спецыялістамі Дзяржстандарта, якія склалі адпаведнае прадпісанне яшчэ ў снежні.
Беларуская тэкстыльная прадукцыя ўпершыню прададзена ва Узбекістан на біржавых таргах
Першая здзелка па продажы тэкстыльнай прадукцыі ва Узбекістан заключана на Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведаміла БелТА ў прэс-службе БУТБ.
Каля 800 суб’ектаў далучыліся да сістэмнага пагаднення па падтрымцы айчынных вытворцаў
На Гродзенскім шклозаводзе на адной лініі выпускаюць два віды прадукцыі дзякуючы ўласнай тэхналогіі
На прадпрыемстве ўкаранёна ўнікальная тэхналогія, якая дазваляе адначасова вырабляць два розныя віды шкляной прадукцыі на адной вытворчай лініі. Распрацоўка стала адказам на задачу, пастаўленую Прэзідэнтам падчас візіту на прадпрыемства ў красавіку 2024 года, паведамляе ТРК «Гродна».
У Крупскім раёне адкрылі завод па вытворчасці прафесійных тарфяных грунтоў
У Крупскім раёне адкрылі новы завод па вытворчасці прафесійных тарфяных грунтоў ААТ «ТБЗ Усяж» — філіял «Туршоўка». Рэалізацыя гэтага праекта дазволіць ААТ «ТБЗ Усяж» пашырыць наменклатуру выпускаемай торфапрадукцыі з новымі спажывецкімі ўласцівасцямі, арганізаваць выпуск высакаякаснай тарфяной прадукцыі непаліўнага прызначэння, запатрабаванай на ўнутраным і знешніх рынках.
У мінскім прамысловым вузле «Калядзічы» адкрыўся сучасны рыбаперапрацоўчы завод
Тут будуць вырабляць салёную і вэнджаную прадукцыю (халоднага і гарачага вэнджання), прэсервы з селядца, скумбрыі, чырвонай рыбы, ікру і ікорныя спрэды.
Эксперты абмеркавалі бяспечнасць прадукцыі для дзяцей
У Мінску прайшла навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная пытанням бяспекі дзіцячых цацак ва ўмовах росту новых тэхналогій і павелічэння асартыменту тавараў. У ёй узялі ўдзел больш за 90 спецыялістаў з Беларусі і Расіі. Эксперты абмяркоўвалі тэхнічнае і заканадаўчае рэгуляванне, рызыкі, а таксама шляхі павышэння якасці і бяспекі прадукцыі для самых маленькіх спажыўцоў.