У Беларусі забаранілі ўвозіць і прадаваць карэйскую локшыну Samyang Hot Chicken Flavor Ramen Habanero Lime — з густам курыцы, вострага перцу і лайма. Паведаміла «Мінская праўда».
Прадукцыю вырабіла паўднёвакарэйская кампанія Samyang Foods.
Што знайшлі ў локшыне
Прычына — парушэнне патрабаванняў бяспекі, маркіроўкі і выкарыстання харчовых дабавак. У складзе знайшлі фарбавальнік рыбафлавін (Е101), які, паводле патрабаванняў Дзяржстандарту, нельга ўжываць у макаронных вырабах.
Акрамя таго, не пазначана функцыянальнае (тэхналагічнае) прызначэнне харчовых дабавак рыбафлавіну і цытрынавай кіслаты.