Навiны
Калі можна пракаціцца на санках міма вальера з жывёламі ў Белавежскай пушчы
Нацыянальны парк Белавежская пушча аб’яўляе пра старт сезона зімовых забаў з 17 студзеня. Наведвальнікаў чакаюць чысты снег, актыўны адпачынак і магчымасць атрымаць асалоду ад зімовых краявідащ. Пра гэта паведаміла «Мінская праўда».
Зубры далёка не адыходзяць, у лесе стаяць і чакаюць. Як падкормліваюць жывёл зімой?
Штодня супрацоўнікі СВК «Азёры» падкормліваюць зуброў, якія жывуць на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка ў Гродзенскім раёне, паведамляе БелТА.
Пад Мінскам заўважылі ручных тхароў — як жывёлы аказаліся без гаспадароў і што з імі стала
У канцы снежня ў аграгарадку Міханавічы мясцовыя жыхары заўважылі тхара. Незвычайны госць актыўна абмяркоўваўся ў чатах, і аказалася, што гэта не першы такі выпадак — падобную жывёліну бачылі яшчэ восенню, але тады не змаглі злавіць, паведамляе «Мінская Праўда».
У Бабруйскім раёне казуля прыйшла грэцца да трактарыста
Суровая зіма, якая сёлета прымусіла беларусаў добра паварушыцца, стала выпрабаваннем і для лясных жывёл. Кур’ёзны выпадак адбыўся ў Бабруйскім раёне каля вёскі Крапіўкі, дзе трактарыст Любоніцкага лясніцтва чысціў дарогу на сваім МТЗ 82.
Ці можна зрабіць так, каб зімой дзікія жывёлы не выходзілі на дарогу, пры гэтым ніяк ім не нашкодзіўшы
Нядаўна на Магілёўскай кальцавой аўтадарозе ў прыцемках вадзіцелі і пасажыры назіралі, як некалькі ласёў нетаропка перасякалі праезную частку і адначасова лізалі языком соль з паверхні, апрацаванай супрацьгалалёднай сумессю. І такая карціна ў халодную пару года не рэдкасць. Больш за тое, па даступную соль да дарогі выходзяць не толькі ласі. Апроч іх прыходзяць высакародныя алені, казулі, кабаны, зайцы — практычна ўсе расліннаедныя звяры. А ўлічваючы, што дарога ўсё ж такі першапачаткова прызначана для руху транспарту, а не як кармушка для жывёл, узнікае канфлікт, які пры пэўных абставінах прыводзіць да дарожна-транспартных здарэнняў.
У лясгасах Брэсцкай вобласці падкормліваюць дзікіх жывёл у снежныя і марозныя дні. Што ў меню?
Лясгасы Брэсцкай вобласці ў снежныя і марозныя дні арганізавалі падкормку дзікіх жывёл на спецыяльных пляцоўках, паведаміў вядучы інжынер па паляўнічай гаспадарцы Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання (ДВЛГА) Ігар Арцюшчык, перадае БелТА.
Беларускіх школьнікаў навучаць клапаціцца пра жывёл
У беларускіх школах для малодшых класаў з’явіўся новы навучальны комплекс «Цікавыя ўрокі пра жывёл». Яго сумесна распрацавалі Міністэрства адукацыі і зааахоўныя арганізацыі. Пра гэта паведаміла валанцёрка і член праўлення грамадскага аб’яднання па абароне жывёл «ХэпіПет» Вольга Петракоўская.
Зімовыя ўмовы для жыхароў Мінскага заапарка
Мінскі заапарк перайшоў на зімовы рэжым работы, забяспечваючы сваім насельнікам максімальны камфорт у халодную пару года. Цеплалюбівыя жывёлы ўжо пераехалі ў памяшканні з абаграваннем.
Папуляцыя вырашчаных у няволі вялікіх пандаў у Кітаі ўзрасла амаль удвая
Папуляцыя вырашчаных у няволі вялікіх пандаў у Кітаі за апошняе дзесяцігоддзе павялічылася амаль удвая, дасягнуўшы ў агульнай складанасці 808 асобін. Пра гэта паведаміў кіраўнік Дзяржаўнага ўпраўлення лясной і стэпавай гаспадаркі КНР Лю Гохун, перадае «Сіньхуа».
Малпачка гуляла па рынку «Экспабел». Рэакцыя наведвальнікаў разышлася па сетцы
Жывая малпачка, якая скача па дахах павільёнаў у гандлёвым цэнтры, — такі сюрпрыз чакаў пакупнікоў. Відэа са «згубляшкай» імгненна стала вірусным, выклікаўшы здзіўленне і жарты ў сацсетках. Як экзатычны гадаванец апынуўся сярод навагодніх упрыгожванняў і што пра гэта гавораць правілы, паведамляе «Прысталічча».