Top.Mail.Ru

«Кудлаты марафон» пройдзе 15 жніўня ў парку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка ў Мінску

У Мінску 15 жніўня ў парку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка адбудзецца «Кудлаты марафон». Забег пройдзе падчас гарадскога праекта «Спорт для ўсіх», паведамляе БелТА са спасылкай на Прэзідэнцкі спартыўны клуб.

Спартыўную дыстанцыю ў «Кудлатым марафоне» разам пераадольваюць людзі і іх чацвераногія сябры. Мерапрыемства праводзіцца другі год запар. Удзельнікі змогуць актыўна правесці час разам са сваімі гадаванцамі, без акцэнту на спартыўныя вынікі і рэкорды.

У 10.00 пачнуцца рэгістрацыя і ветэрынарны кантроль. Старт забегу будзе дадзены ў 11.00 на вул. Даўгабродскай, 44. Удзельнікам трэба будзе прабегчы або прайсці разам з гадаванцам дыстанцыю ў 1 км. Да 11.30 чакаецца фініш, а ў 12.00 — урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў.

Да ўдзелу дапускаюцца сабакі любых парод і памераў ва ўзросце ад аднаго года пры ўмове, што яны здаровыя і прышчэпленыя. Удзел бясплатны, але неабходная папярэдняя рэгістрацыя. Перад стартам гадаванцаў чакае ветэрынарны кантроль.

Самыя хуткія дуэты атрымаюць медалі і каштоўныя падарункі, кожны ўдзельнік — дыплом. Акрамя таго, сярод удзельнікаў разыграюць мерч праекта «Спорт для ўсіх» і прызы ад партнёра марафону.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю