Top.Mail.Ru

Эксперт: прыборка за гадаванцамі на вуліцы — гэта зона адказнасці іх гаспадароў

Прыборка за гадаванцамі на вуліцы — гэта зона адказнасці іх гаспадароў. Пра гэта паведаміла член Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Хіля.



Яна расказала, з якімі пытаннямі да яе як да дэпутата звяртаюцца людзі. «Пытанні розныя, асабліва шмат было, калі на вуліцы сышоў снег. Людзі сталі абурацца, што ўладальнікі не прыбіраюць за сваімі гадаванцамі. Тут ёсць, скажам так, некаторыя аб’ектыўныя прычыны, але пасля нашага інфармавання грамадзяне ўжо разумеюць, што прыборка за гадаванцамі на вуліцы — гэта іх зона адказнасці», — расказала Алена Хіля. 

Задаюць таксама пытанні, якія датычацца безнаглядных сабак, цікавяцца прыцягненнем да адказнасці, калі гадаванец збег і аказаўся ўдзельнікам сур’ёзнага інцыдэнту. 

«Ёсць і цікавыя моманты, адна гаспадыня гадаванца спытала, чаму нельга падзахоўваць дамашнюю жывёлу ў месца пахавання яго гаспадара. Я задумалася і зразумела, што нават не разважала пра гэта. Сёння існуе выпрацаваная мясцовымі ўладамі сістэма па пахаванні гадаванцаў, тут усё рэгламентавана. Ёсць звароты і зоаабаронцаў, напрыклад, з нагоды абавязковага чыпіравання. Калі рабочыя групы працавалі над законапраектам, гэтае пытанне стаяла вельмі востра. Мы сёння разглядаем не толькі інтарэсы зоаабаронцаў, мы разглядаем інтарэсы ўсіх грамадзян: хто можа сабе дазволіць гэта чыпіраванне і хто не можа. У нас сёння ёсць абавязковая рэгістрацыя, а чыпіраванне — гэта па меркаванні гаспадара. Мы даём такое права выбару, чаму б і не. Закон прапісаны, над ім працавалі доўга, дадзеная норма была прынятая, і сёння мы яе павінны выконваць», — падкрэсліла член Пастаяннай камісіі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю