Навiны
Шматдзетная маці з Полацка Ганна Страйсцян — адзіная жанчына ў Беларусі, якая з'яўляецца старшым матарыстам-рулявым выратавальнага катара
Працаваць на росквіт родных мясцін. З такім настроем глядзяць у будучыню кіраўніцтва і жыхары Кобрынскага раёна
Мінабароны абнавіла пералік спецыяльнасцей воінскага ўліку для жанчын
Жаночая каманда Беларусі па пяцібор’і стала трэцяй на чэмпіянаце Еўропы
Беларускія спартсменкі заваявалі бронзавыя медалі ў камандным першынстве на чэмпіянаце Еўропы па сучасным пяцібор’і, які праходзіць у Стамбуле, паведамляе БелТА.
Калі ў маршрутцы за рулём жанчына, многія пасажыры міжвольна напружваюцца. Але да Алены Карабейка гэта не адносіцца
Ужо 30 гадоў Надзея Галубоўская пілуе, стругае і майструе разам з хлопцамі
Пацікавіліся, як жыве маладая сям’я, якая заняла першае месца ў рэспубліканскім сельскагаспадарчым конкурсе
Аграгарадок Новыя Саматэвічы ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці — адзін з перспектыўных. Да райцэнтра — усяго 8 кіламетраў. Тут жыве больш як 800 чалавек. І сярод іх — сям’я Аляксандры і Ільі Сікорскіх. Сёлета яна прызнана найлепшай у праекце, накіраваным на падтрымку маладых сем’яў, якія жывуць і працуюць у сельскай мясцовасці. Вынікі конкурсу традыцыйна падводзіліся на купальскім свяце ў Александрыі. У госці да пераможцаў завітала карэспандэнт «Звязды».
Чаму вучаць сустрэчы ў паходах па родным краі
Я хачу падзяліцца ўражаннямі ад паходаў па родным краі, ад сустрэчы з чалавекам, на долю якога выпалі цяжкія выпрабаванні. Сёння я ўжо студэнт Івацэвіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа. Але ўражанні ад тых сустрэч, якія атрымаў падчас школьных паходаў, упэўнены, пранясу праз усё жыццё.
Чаму далікатная бландзінка выбрала замест якога-небудзь офіса камбайн?
Карэспандэнт газеты «Звязда» адправілася ў Воранаўскі раён, каб сустрэцца з жамчужынай КСУП «Эліт-Агра» — Інэсай БУНЕВІЧ, якая ўжо шэсць гадоў водзіць трактар і пяць — камбайн. Дзяўчына прывыкла да ўвагі рэпарцёраў і ставіцца з разуменнем да цікавасці прэсы.
Судмедэксперт-біёлаг — аб тонкасцях судова-біялагічнай экспертызы і прафесійным нюху
Калі гаворка заходзіць аб раскрыцці злачынстваў, далёка не кожны задумваецца аб тым, што за гучнымі справамі нязменна стаіць карпатлівая праца экспертаў. Іх імёны рэдка з’яўляюцца ў навінах, але іх заключэнні часам становяцца вырашальнымі ў лёсе чалавека. І далікатнасць жаночых рук зусім не перашкода, калі размова ідзе аб пошуку ісціны — упэўнена Ірына ШАНІНА, намеснік начальніка ўпраўлення лабараторных даследаванняў рэчавых доказаў біялагічнага характару ўпраўлення ДКСЭ па Мінскай вобласці — дзяржаўны медыцынскі судовы эксперт-біёлаг.