Навiны
«Белавія» вярнула дадому 330 беларускіх турыстаў з Катара і Амана
Авіякампанія «Белавія» 11 сакавіка выканала два эвакуацыйныя рэйсы для беларускіх турыстаў, якія адпачывалі ў Катары і Амане. Праз рэгіянальныя абмежаванні на палёты вяртанне на радзіму стала складанай задачай, якую ўдалося вырашыць дзякуючы сумесным намаганням дыпламатаў і авіяцыйных улад. Пра гэта паведаміла «Мінская праўда» са спасылкай на РСТА.
У вытворчасці любімага ласунку без сур'ёзных даследаванняў і пільнага кантролю — ніяк
Ветэран вайны Мікалай Каспяровіч пайшоў з жыцця на 101-м годзе
На 101-м годзе жыцця пайшоў у іншы свет ветэран Вялікай Айчыннай вайны, чалавек-легенда Мікалай Каспяровіч. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на Гомельскі аблвыканкам.
ДАІ ўзмацняе кантроль за выкананнем правілаў карыстання тэлефонамі падчас руху
З мэтай выключэння фактараў, якія адцягваюць і зніжаюць увагу, з 11 па 14 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Адключы тэлефон — уключы бяспеку!», паведамілі БелТА ў МУС.
Пра што раскажа «Алеся» ў сакавіку?
З прыходам вясны ўсе мы маем шанц пачаць жыццё наноў. У чарговым нумары часопіса «Алеся» даследуем, дзе знайсці натхненне, як палепшыць здароўе і пры гэтым захаваць раўнавагу ўнутры сябе і навокал.
Як 19-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада сустрэла раптоўную праверку боегатоўнасці
Начальнік аддзялення баявой падрыхтоўкі 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады падпалкоўнік Дзмітрый Арцёмачкін расказаў БелТА, як злучэнне сустрэла раптоўную праверку боегатоўнасці раніцай 24 студзеня.
Самы вялікі задэклараваны даход — дывідэнды
Сёлета пададзена крыху больш за 20 тысяч падатковых дэкларацый, год таму на гэту ж дату было 19 тысяч. Тэндэнцыя захоўваецца. Летась усяго было пададзена 47 тысяч дэкларацый.
Бясплатныя кансультацыі правядуць адвакаты Беларусі да Дня Канстытуцыі
Адвакаты правядуць бясплатныя кансультацыі для малазабяспечаных грамадзян 13 сакавіка, з нагоды Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паведаміла БелТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэут.
Мінсельгасхарч скарэктаваў гранічныя мінімальныя цэны на мяса і малочную прадукцыю
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання скарэктавала гранічныя мінімальныя цэны на шэраг тавараў, што рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах. Пастанова ведамства ад 10 сакавіка 2026 года № 19 апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведаміла БелТА.
Пасяджэнне калегіі МЗС Беларусі па выніках 2025 года плануецца правесці ў Мінску з удзелам Прэм’ер-міністра
Пасяджэнне калегіі МЗС Беларусі «Аб выніках работы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе» 11 сакавіка адбудзецца ў Мінску. Аб гэтым БелТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.