
У кінатэатрах краіны 17 красавіка адбудзецца прэм’ера дылогіі «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі»
Ва ўсіх кінатэатрах краіны адбудзецца прэм’ера дылогіі «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі». Фільмы будуць паказаны ў рамках рэспубліканскай акцыі «Гэта павінен бачыць кожны беларус». У іншых краінах (Расіі, Кітаі, В’етнаме, Сербіі, Калумбіі, Турцыі, Таджыкістане, Аргенціне, ЗША) гэтыя стужкі дэманструюцца ў рамках акцыі «Памятаць. Помнить. Remember». Першымі гледачамі дылогіі сталі журналісты, якіх запрасілі на прэс-паказ у сталічны кінатэатр «Перамога».

«Звязда». № 69 — 15 красавіка 1945 года
У рубрыцы «Хроніка Вялікай Перамогі» дзень за днём разам са «Звяздой» далёкага 1945 года мы ідзём да светлай і святой даты 9 Мая.

Саміт «Лічбавы Кітай» пройдзе ў Фучжоу
Восьмы саміт «Лічбавы Кітай» пройдзе ў горадзе Фучжоу, што ў правінцыі Фуцзянь (Усходні Кітай), напрыканцы красавіка і прадэманструе дасягненні краіны ў галіне лічбавай трансфармацыі на фоне ўпэўненага росту лічбавага сектара, перадае «Сіньхуа».

Качанава сустрэлася з калектывам наваполацкага ААТ «Нафтазаводмантаж»
Наталля Качанава сустрэлася з калектывам наваполацкага ААТ «Нафтазаводмантаж».

«Універсітэцкая класная гадзіна» прайшла ў ГрДУ для вучняў профільных класаў
Сустрэча атрымала назву «Універсітэцкая класная гадзіна» і стала першай такой у Беларусі. Як расказаў першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі, ВНУ заўсёды імкнецца быць побач з абітурыентамі, дапамагчы ім з выбарам будучай прафесіі. Ідэя правесці «Універсітэцкую класную гадзіну» для вучняў дзясятых і адзінаццатых профільных класаў інжынернай накіраванасці з’явілася пасля таго, як паспяхова прайшоў бацькоўскі сход для мам і тат студэнтаў.

Генеральныя трэніроўкі парада 9 Мая ў Мінску пройдуць 2 і 6 мая
Генеральныя трэніроўкі парада 9 Мая ў Мінску пройдуць 2 і 6 мая. Аб гэтым паведаміў камандзір каменданцкага батальёна Мінскай ваеннай камендатуры падпалкоўнік Дзяніс Більман, паведамляе БелТА.

Кубракоў прадставіў новага кіраўніка УУС Мінаблвыканкама
Улічвалі не толькі багаты досвед практычнай работы, але ў першую чаргу характар, стаўленне да справы. Так ахарактарызаваў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў новага кіраўніка УУС Мінскага аблвыканкама Андрэя Любімава, прадстаўляючы яго асабістаму складу. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе УУС Мінаблвыканкама.

Лук’яновіч: СПА Беларусі з пачатку года знішчыла каля 20 беспілотнікаў самалётнага тыпу
СПА Беларусі з пачатку года знішчыла 18 беспілотнікаў самалётнага тыпу. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ заявіў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Андрэй Лук’яновіч, паведамляе БелТА.

Змяненні ў пенсіённым забеспячэнні для некаторых катэгорый грамадзян уступяць у сілу з 1 мая
З пачатку мая ўступаюць у сілу змяненні ў рамках Закона па пытаннях ветэранаў, якія палепшаць матэрыяльнае становішча ветэранаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

На рэспубліканскім суботніку сабрана каля Br16,5 млн
На рэспубліканскім суботніку, паводле папярэдніх даных, сабрана каля Br16,5 млн, што на Br2 млн больш, чым у мінулым годзе. Такія лічбы прывёў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак пасля ўдзелу ў суботніку на пляцоўцы мемарыяльнага комплексу Курган Славы, перадае БелТА.