Top.Mail.Ru

Лукашэнка: У моладзі ў Беларусі ёсць усе ўмовы для рэалізацыі грандыёзных ідэй, ініцыятыў і планаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў юнакоў і дзяўчат з Днём моладзі і студэнцтва, паведамляе БелТА.


«Гэта свята сімвалізуе мары, энергію стварэння і смелы погляд у будучыню. Прымнажаючы сваімі розумам і талентам дасягненні малой радзімы, вы садзейнічаеце фарміраванню ў беларусаў пачуцця гонару за краіну, прыналежнасці да яе гісторыі, культурнай і духоўнай спадчыны», — гаворыцца ў віншаванні.

«Стаўце маштабныя мэты, шукайце ўзважаныя і нестандартныя рашэнні, станавіцеся лепшымі ў прафесіі і будзьце надзейнай апорай для сваёй сям’і. Ніколі не бойцеся браць на сябе адказнасць і не паддавайцеся сучасным выклікам. Ведайце, менавіта на роднай зямлі ў вас ёсць усе ўмовы для рэалізацыі грандыёзных ідэй, ініцыятыў і планаў», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў юнакам і дзяўчатам цаніць тое, што яны маюць, любіць жыццё і памятаць пра галоўнае — яны ў адказе за мірную, прыгожую і незалежную Беларусь. «Няхай маладосці спадарожнічаюць новыя веды, яркія ўражанні, падтрымка родных, моцнае сяброўства і рамантыка», — дадаў Аляксандр Лукашэнка

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю