Навiны
Фестываль самаразвіцця і здаровага ладу жыцця правядуць у Батанічным садзе
Фестываль самаразвіцця і здаровага ладу жыцця My way festival пройдзе 25-26 ліпеня ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі з 11:00 да 20:00. Пра гэта паведамляе БелТА.
Разнастайнасць афарбовак і формаў. Калекцыі лілейнікаў пакажуць у Батанічным садзе
У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі 16 і 17 ліпеня пройдуць сустрэчы з куратарам калекцыі лілейнікаў. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Батанічны сад.
Экскурсіі з куратарам калекцыі руж арганізуюць у Батанічным садзе 24 і 25 чэрвеня
Маштабная экспазіцыя півоняў і касачоў адкрыецца ў Цэнтральным батанічным садзе 11 чэрвеня
Маштабная выстава, якая аб’яднала калекцыі півоняў і касачоў, пройдзе ў Цэнтральным батанічным садзе НАН з 11 па 14 чэрвеня, паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на сайт установы.
Цэнтральны батанічны сад працягвае абнаўляць экспазіцыі
Установа, якая размяшчаецца на 93 гектарах у самым сэрцы Мінска, застаецца найбуйнейшым у краіне цэнтрам захавання біяразнастайнасці флоры, галоўнай навуковай установай у галіне інтрадукцыі, акліматызацыі, фізіялогіі, малекулярнай біялогіі, біятэхналогіі, біяхіміі і экалогіі раслін. Тут прадэманстравана флора Далёкага Усходу, Паўночнай Амерыкі, Усходняй, Еўрапейскай і Цэнтральнай Азіі, Беларусі і іншых рэгіёнаў свету.
Квітнеючая фотазона ў Мінску: у Батанічным садзе распусціліся сакура і магноліі
Першыя ружовыя і белыя бутоны ўжо радуюць мінчан сваёй прыгажосцю. У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі квітнеюць раннія магноліі і адна з пяці сакур, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».
Больш за 70 сартоў нарцысаў можна будзе ўбачыць на выставе ў Мінску
Батанічны сад 2—5 красавіка запрашае ў калекцыйны фонд для знаёмства з доглядам пеларгоній і гербер
У Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 2 па 5 красавіка расчыніць свае дзверы закрыты калекцыйны фонд. Усе ахвотныя змогуць пазнаёміцца з кветкамі красавіка — пеларгоніяй і герберамі. Пра гэта паведаміла sb.by.
Выстава незвычайных раслін «Тры стыхіі» пройдзе ў Батанічным садзе
Выстава незвычайных раслін, здольных выжываць у вадзе, на камянях і ў паветры, адкрыецца ў Цэнтральным батанічным садзе 13 лютага. Чым здзівяць наведвальнікаў «Тры стыхіі», паведаміла агенцтва «Минск-Новости».