
Што зменіцца ў рабоце сацпедагогаў і псіхолагаў з 1 верасня
Намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Мінадукацыі Алена Сімакова расказала аб тым, што зменіцца ў рабоце педагогаў-псіхолагаў і сацыяльных педагогаў з 1 верасня, паведамляе БелТА.

Хандошка з другога месца выйшла ў фінал ЧС у адвольнай праграме
Беларуска Васіліна Хандошка выйшла ў другі асабісты фінал на чэмпіянаце свету па водных відах спорту 2025 года, які праходзіць у Сінгапуры, паведамляе БелТА.

Парламенцкая дэлегацыя Ірана наведае з візітам Беларусь з 20 да 24 ліпеня
Па запрашэнні Палаты прадстаўнікоў іранская парламенцкая дэлегацыя на чале з кіраўніком рабочай групы Сходу ісламскага савета Ісламскай Рэспублікі Іран па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь Аліясгарам Багерзадэ наведае Беларусь з візітам у перыяд з 20 па 24 ліпеня. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

На быхаўскай зямлі папулярызуюць майстэрства саломапляцення
Вырабы з саломы — феномен беларускай культуры, аналагаў якому няма нідзе ў Еўропе. Саламяныя «павукі» — адны з самых старажытных абярэгаў. Лічылася, што яны ахоўвалі дом, прыносілі дабрабыт і шчасце ў сям’ю, убіраючы ў сябе ўсю негатыўную энергію. У 2017 годзе быхаўскія саламяныя «павукі» атрымалі статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці краіны.

Што прапануе Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці?
У Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці жыццё кіпіць і віруе нават у летні час. Ва ўстанове са шматгадовай гісторыяй прыкладаюць усе намаганні, каб захаваць каштоўныя здабыткі традыцыйнай культуры, аказаць своечасовую падтрымку аматарскай творчасці ўсяго рэгіёна.

Машына Вязовіча перавярнулася на дзявятым этапе ралі «Шаўковы шлях»
Экіпаж беларускай каманды «МАЗ-СПАРТАўта» пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча не змог завяршыць дзявяты этап на 15-м міжнародным ралі «Шаўковы шлях», паведамляе БелТА.

Беларускія кандытары атрымалі пробную партыю какава-бабоў з Венесуэлы
Дзве кандытарскія фабрыкі Беларусі — «Камунарка» і «Спартак» — атрымалі першыя пробныя партыі какава-бабоў з Венесуэлы, паведаміў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Алег Жыдкоў у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны».

Беларуская зборная па пляжным футболе згуляе з Чэхіяй на этапе Еўралігі ў Батумі
Зборная Беларусі па пляжным футболе правядзе свой трэці матч у рамках этапа Еўралігі-2025, паведамляе Sputnik.

МУС: грыбнікі знайшлі цела забітага мужчыны ў полі пад Гомелем
Цела забітага мужчыны знайшлі грыбнікі ў полі ў Гомельскім раёне, паведамілі ў МУС.

Памёр прынц Саудаўскай Аравіі пасля 20 гадоў комы
Адзін з прынцаў кіруючай сям’і Саудаўскай Аравіі 35-гадовы Аль-Валід бен Халед бен Тала Аль Сауд памёр 19 ліпеня пасля таго, як правёў амаль 20 гадоў у коме пасля аўтамабільнай катастрофы. Пра гэта са спасылкай на паведамленне каралеўскай канцылярыі інфармуюць РИА Новости.