Вы тут

Адораным школьнікам і студэнтам будуць плаціць прэміі са спецфонду Прэзідэнта


Міністэрства адукацыі зацвердзіла спіс конкурсаў і алімпіяд, за перамогу ў якіх школьнікі і студэнты змогуць атрымаць грашовую прэмію. Пра гэта паведамляецца на Нацыянальным прававым партале.


У пералік увайшло 46 конкурсаў і алімпіяд, за перамогу ў якіх маладыя людзі могуць разлічваць на грашовыя прэміі са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі.

У гэтым спісе ёсць заключныя этапы рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд па вучэбных прадметах, міжнародная канферэнцыя юных вучоных, алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і літаратуры.

Таксама прэмію можна атрымаць тым, хто перамог у рэспубліканскіх конкурсах даследчых работ па вучэбных прадметах, рэспубліканскім конкурсе «Студэнт года», сусветным конкурсе вынаходстваў і маладзёжным праекце «100 ідэй для Беларусі».

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Прэв’ю: з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.