Вы тут

Спынена злачынная схема ў сельскай гаспадарцы


Аператыўнікамі ГУБЭЗ МУС і УБЭЗ УУС Гродзеншчыны выяўлены факты сістэмнай дзелавой карупцыі кіраўнікоў двух аграпрадпрыемстваў Гродзенскай вобласці.


За вырашэнне пытанняў па выбары пастаўшчыка прамысловага абсталявання для патрэб сельгасарганізацый, пачынаючы з кастрычніка мінулага года, фігуранты атрымалі ў якасці хабару звыш 35 тысяч беларускіх рублёў. У надзеі схаваць сляды злачынства адзін з іх адразу ж абменьваў грошы ў банку.

Следчымі распачаты крымінальныя справы за хабарніцтва. Затрыманым пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Устанаўліваюцца іншыя эпізоды іх злачыннай дзейнасці.

Як паведаміў начальнік УБЭЗ УУС Гродзенскай вобласці Юрый Грушэўскі, органамі ўнутраных спраў працягваецца работа па выяўленні нячыстых на руку кіраўнікоў, якія сваімі дзеяннямі наносяць шкоду не толькі арганізацыі, а і дзяржаве ў цэлым. Ён падкрэсліў, што ў перыяд пасяўной кампаніі такая работа мае стратэгічнае значэнне. 

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.