Вы тут

Партыя беларускіх аўтобусаў пастаўлена ў Новарасійск


Партыя з 10 беларускіх аўтобусаў МАЗ прыбыла ў Новарасійск. Папоўніць аўтапарк горада новай тэхнікай удалося дзякуючы дзяржаўнай праграме «Сацыяльна-эканамічнае развіццё Краснадарскага края», паведамілі БелТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.


Фота БелТА

Новыя аўтобусы плануецца запусціць на прыгарадныя і гарадскія маршруты. Як адзначылі ў дыпмісіі, машыны працуюць на прыродным газе — выкіды забруджвальных рэчываў у 3 разы меншыя, чым у дызельнага паліва, і ў 6 разоў меншыя, чым у бензіну.

Аўтобусы для горада закуплены ў максімальнай камплектацыі. Яны аснашчаны кандыцыянерамі, аўтаматычнай сістэмай пажаратушэння, сістэмай падліку пасажырапатоку, мультымедыйнай сістэмай і сістэмамі «Гаворачы горад», ГЛАНАСС, а таксама відэаназіраннем і тахографамі. У салоне ёсць разеткі для падзарадкі мабільных устройстваў, прадугледжана работа WI-FI.

На цырымоніі ўручэння ключоў ад новых машын прысутнічалі кіраўнік горада-героя Андрэй Краўчанка, прадстаўнікі краявога Міністэрства транспарту і дарожнай гаспадаркі і Мінскага аўтазавода.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.