Вы тут

Кантракт на 250 млн расійскіх рублёў і новыя прадпрыемствы


Завяршыўся візіт урадавай дэлегацыі Беларусі ў Башкартастан, паведамляе БелТА.


Вынікам насычаных на бізнес-сустрэчы і перамовы двух дзён працы беларусаў у Башкартастане стаў важкі пералік падпісаных дакументаў. Гэтымі днямі таксама атрымалі старт два найважнейшыя праекты: ва Уфе пачалася актыўная фаза будаўніцтва завода па вытворчасці машын і абсталявання для пасляўборачнай апрацоўкі збожжа ААТ «Амкадор» і адкрыўся дылерскі цэнтр па продажы і абслугоўванні тэхнікі Мінскага аўтазавода.

Як адзначыў генеральны дырэктар ААТ «МАЗ» Валерый Іванковіч, дылерскі цэнтр у Уфе будзе спрыяць павелічэнню продажаў прадукцыі МАЗа ў дадзеным рэгіёне. «Продажы, я думаю, пойдуць актыўна. Гэтаму будзе спрыяць і тая дарожная карта, якая склалася па выніках паездкі Кіраўніка Башкартастана ў Беларусь у снежні 2021 года. Сёння ўсе кропкі расстаўленыя, узмоцненыя тыя пазіцыі, па якіх мы павінны працаваць. Мы адкрылі дылерскі цэнтр і на сёння павялічваем рэалізацыю. У нас узгодненая праца па лакалізацыі ў прасоўванні сумеснай тэхнікі (камунальны кірунак і ўборка). І яшчэ адзін кірунак — пасажырская тэхніка: тралейбусы, аўтобусы», — распавёў генеральны дырэктар.

Таксама паміж ААТ «МАЗ» — ККХ «БЕЛАЎТАМАЗ» і ТАА «УРАЛМАШ» падпісаны кантракт, які прадугледжвае пастаўку 50 аўтамабіляў Мінскага аўтамабільнага завода на 250 млн расійскіх рублёў. Яшчэ адно пагадненне МАЗ заключыў з башкірскай кампаніяй «Чырвоны пралетарый». Дакумент аб супрацоўніцтве, які вязе дадому беларуская дэлегацыя, — гэта кантракт на пастаўку шын вытворчасці ААТ «Белшына» у Башкартастан на суму 1,5 млрд расійскіх рублёў.

«Беларуснафта» і Міністэрства гандлю і паслуг Рэспублікі Башкартастан таксама вызначылі агульны кірунак супрацоўніцтва. Бакі падпісалі пагадненне аб намерах па праектаванні сеткі аўтазаправачных станцый на тэрыторыі Башкартастана.

Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісана паміж Мінскім трактарным заводам і Міністэрствам сельскай гаспадаркі Рэспублікі Башкартастан. Гаворка ідзе аб арганізацыі паставак у 2023 годзе трактарнай тэхнікі для патрэб сельскай гаспадаркі Башкартастана.

Генеральны дырэктар МТЗ Віталь Воўк падкрэсліў, што супрацоўніцтва з Башкартастанам развіваецца дынамічна і з кожным годам Мінскі трактарны завод гатовы нарошчваць тэмпы. «У нас ёсць пагадненне па пастаўках — ад 50 адзінак тэхнікі ў наступным годзе да 200 кожны год, таму мы будзем нарошчваць аб’ёмы і тэмпы», — сказаў ён.

У найбліжэйшы час, мяркуючы па выніках перамоў, будзе развівацца і супрацоўніцтва ў галіне беспілотных авіяцыйных сістэм на тэрыторыі Башкартастана. Адпаведны дакумент падпісаны беларуска-кітайскім таварыствам «Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы» і АНО «Цэнтр стратэгічных распрацовак Рэспублікі Башкартастан».

Сёння ўрадавая дэлегацыя Беларусі прыбыла ў Казань. Заўтра ў прадстаўнікоў беларускіх міністэрстваў, ведамстваў і прадпрыемстваў запланаваны шэраг дзелавых перамоў і сустрэч, якія, як мяркуецца, будуць садзейнічаць актывізацыі супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Татарстанам.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.