Вы тут

Небяспечныя тавары выявілі ў Гомельскай вобласці


Дзяржсаннагляд выявіў небяспечныя прадукты ў гандлёвай сетцы паўднёва-ўсходняга рэгіёну ў сакавіку, паведамляе БелТА са спасылкай на Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.


У сакавіку прадстаўнікі Дзяржаўнага санітарнага нагляду Гомельскай вобласці выявілі рэалізацыю асобных партый недабраякаснай прадукцыі — усяго 9 найменняў.

Так, таматная паста «Іранская» расійскай вытворчасці не адпавядала патрабаванням бяспекі па колькасці фарбавальнікаў.

Дата фасоўкі імпартнага сушанага чорнага вінаграду, як было паказана на пакаванні, — у канцы снежня 2023 года. Пры працяглым тэрміне прыгоднасці — 12 месяцаў з даты вырабу — разынкі не адпавядалі нормам па паказчыку «цвілі». Па гэтай жа прычыне зняты з прылаўкаў чорны цэйлонскі чай (Расія) і сушаныя фінікі (Іран).

А свежая дыня Honey Dew гэтага года збору прыбыла з Бразіліі. Прадукт не адпавядаў устаноўленым патрабаванням бяспекі па фізіка-хімічным паказчыку «нітраты». Не ў норме па мікрабіялагічным паказчыку «бактэрыі групы кішачнай палачкі (каліформы)» аказалася хутказамарожаная гародніна для смажання польскай вытворчасці. Сярод небяспечнай прадукцыі — алюмініевая фальга, папяровыя сурвэткі і інш.

Па выяўленых фактах былі прыняты меры па адабранню няякаснай прадукцыі і недапушчэнні яе далейшага абарачэння.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.