Вы тут

Крутой сустрэўся з кіраўніком «Расатама»


Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой сустрэўся з генеральным дырэктарам расійскай дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «Расатам» Аляксеем Ліхачовым, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.


Дзмітрый Крутой і Аляксей Ліхачоў абмеркавалі асноўныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі з дзяржкарпарацыяй «Расатам», а таксама бліжэйшыя планы сумесных мерапрыемстваў на двухбаковым і міжнародным трэках.

«У якасці найбольш перспектыўных, паводле ацэнкі бакоў, з’яўляецца рэалізацыя намечаных праектаў у рамках падпісанага ў пачатку бягучага года міжурадавага мемарандума аб паглыбленні стратэгічнага супрацоўніцтва ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах і сумежных высокіх тэхналогій», — расказалі ў прэс-службе.

Аляксей Ліхачоў высока ацаніў узровень і якасць узаемадзеяння дзяржкарпарацыі з Рэспублікай Беларусь, адзначыўшы значны патэнцыял у сумеснай рабоце.

«Таксама кіраўнік «Расатама» выказаў зацікаўленасць у павелічэнні ўзроўню ўдзелу Беларусі ў міжнародным форуме «Атамэкспа-2025», прымеркаваным да 80-годдзя галіны, у якасці ганаровага ўдзельніка», — адзначылі ў дыпмісіі.

«Са свайго боку Дзмітрый Крутой акцэнтаваў увагу на неабходнасці засяроджвання намаганняў для фарміравання практычных умоў у галіне даследчай і прыкладной навуковай дзейнасці ў сферы ядзерных тэхналогій», — дадалі ў пасольстве.

Прэв’ю: пасольства Беларусі ў Расіі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.