Вы тут

Мінкультуры аб’явіла конкурс канцэпцый адкрыцця і закрыцця фестывалю «Маладзечна-2024»


Міністэрства культуры аб’явіла дадатковы конкурсны адбор рэжысёрскіх канцэпцый гала-канцэртаў адкрыцця і закрыцця XХIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2024». Пра гэта паведамілі ў Мінкультуры.


Да ўдзелу запрашаюцца рэжысёры-пастаноўшчыкі тэатральна-відовішчных арганізацый і арганізацый культуры, студэнты і навучэнцы ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, якія вучацца па спецыяльнасцях «рэжысура тэатра», «рэжысура свят», «мастацтва эстрады (рэжысура)» і роднасным спецыяльнасцям, а таксама іншыя асобы, якія маюць вопыт правядзення культурных мерапрыемстваў і зацікаўлены ў падрыхтоўцы канцэртаў адкрыцця і закрыцця фестывалю.

Матэрыялы (канцэпцыі / сцэнарныя планы, праекты эскізных рашэнняў мастацкага афармлення) трэба прадставіць у тэрмін не пазней за 18 красавіка ў электронным выглядзе на электронны адрас: ministerstvo@kultura.by, 146@kultura.gov.by з указаннем нумара мабільнага тэлефона і адраса электроннай пошты аўтара (аўтарскага калектыва).

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.