Вы тут

Вясновы этап чэмпіянату Беларусі па эндуро праходзіць у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці


5 красавіка ў Ваўкавыскім раёне, недалёка ад вёскі Карпаўцы, адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця спаборніцтваў па эндуро «Эндура 4 SEASONS».


Старшыня Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Сіцько

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел: старшыня Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Сіцько, начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Максім Малахоўскі, галоўны суддзя спаборніцтваў, старшыня камітэта эндуро грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя матацыклетных відаў спорту» Аляксей Машок і іншыя.

— Сёння мы з вамі праводзім у адным з маляўнічых месцаў нашага раёна спаборніцтвы па экстрэмальным відзе матацыклетнага спорту — эндуро. У чэмпіянаце прымае ўдзел больш за 380 удзельнікаў, прыехалі і нашы расійскія сябры. Я спадзяюся, што ўсім будзе камфортна і ўсе з’едуць з добрым настроем. Жадаю спартсменам выдатных стартаў, выдатных перамог, а гледачам — каб мерапрыемства запомнілася надоўга. — адзначыў у сваім выступе Міхаіл Сіцько.

Галоўны суддзя спаборніцтваў, старшыня камітэта эндуро грамадскага аб'яднання "Беларуская федэрацыя матацыклетных відаў спорту" Аляксей Машок

Спаборнічаюць удзельнікі чэмпіянату ў пяці класах: Open Hobby, Base 1, Base 2, Base 3, Profi. У першых трох прадстаўлены аматары гэтага віду спорту на менш магутных матацыклах, у апошніх двух — прафесіяналы і аматары на матацыклах з аб’ёмам рухавіка да 650 см3.

Спартоўцы праходзяць вызначаны маршрут па перасечанай мясцовасці, насычанай разнастайнымі перашкодамі (прыроднымі і рукатворнымі), уключаючы і эндуро-парк з рознымі перашкодамі — камянямі, буйнагабарытнымі шынамі, бярвёнамі...

Старт чэмпіянату

— Займаюся эндуро, як відам матацыклетнага спорту, з 2006 года. Спаборніцтвы ў Беларусі па эндуро мы праводзім з 2016 года, сёння адбудзецца дваццаць чацвёртая гонка, і ўпершыню ў гэтым цудоўным месцы, у абсталяванні якой нам аказалі вялікую дапамогу Ваўкавыскі райвыканкам і прадпрыемствы раёна. — распавёў чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» старшыня камітэта эндуро Беларускай федэрацыі матацыклетных відаў спорту Аляксей Машок. — На дыстанцыях будуць спаборнічаць спартсмены не толькі з Беларусі, але і Расіі і Літвы, сярод якіх будзе каля дзесяці дзяўчат. Сёння ўдзельнікі пераадолеюць дыстанцыю ў адзінаццаць кіламетраў, у наступныя дні — шаснаццаць і васемнаццаць кіламетраў, у залежнасці ад класа матацыклаў.

Яўген прыехаў з Карэліі з сябрамі Анатолем і Кірылам, якія першы раз бяруць удзел у падобных спаборніцтвах у Беларусі: "Мы прыехалі з Петразаводска, з сабой прывезлі два матацыклы. Я на гэты раз не прымаю ўдзел у гонках, але мае сябры будуць спаборнічаць на ўсіх этапах. Траса складаная, асабліва элемент парка з буйнагабарытнымі шынамі, але тым і больш займальнымі будуць спаборніцтвы.

Чэмпіянат завершыцца вечарам 7 красавіка.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.