Вы тут

Аб’ём кітайскага рынку паўфабрыкатаў перавысіў паўтрыльёна юаняў


Аб’ём кітайскага рынку першасна апрацаваных прадуктаў у вартасным выражэнні летась склаў 516,5 мільярда юаняў, павялічыўшыся на 23,1 працэнта ў гадавым вылічэнні. Чакаецца, што да 2026 года паказчык перавысіць 1 трлн. юаняў. Гэта вынікае з «Сіняй кнігі аб развіцці вытворчасці паўфабрыкатаў у Кітаі ў 2023 годзе», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Кітайскія прадпрыемствы па вытворчасці паўфабрыкатаў, як правіла, размешчаны ў прыбярэжных правінцыях, найбольшая іх колькасць — у сярэднім больш за 6000 — знаходзіцца ў правінцыях Шаньдун, Хэнань, Гуандун і Цзянсу. Найбольш папулярныя ў замежных спажыўцоў спрынг-ролы, дым-самы і паравыя булачкі «баацзы», паўфабрыкаты з рыбы, крэветак і іншых прадуктаў воднага промыслу, а таксама паўфабрыкаты з курыцы і качкі. У Злучаных Штатах, Германіі і краінах Паўднёва-Усходняй Азіі адзначаны найбольш высокі попыт на паўфабрыкаты, што ў значнай ступені супадае з краінамі з найбольшай колькасцю этнічных кітайцаў, якія ў іх пражываюць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.