Вы тут

Беларусь трапіла ў топ-10 краін з самымі высокімі жанчынамі


Прысвечанае росту мужчын і жанчын планеты даследаванне правялі навукоўцы калабарацыі* NCD Rіsk Factor, вынікі якога былі апублікаваны ў часопісе eLіfe.


Найбольш рослыя прадстаўніцы прыгожага полу, сярэдні рост якіх складае каля 170 сантыметраў, пражываюць у Латвіі. Сярод мужчын гэты паказчык максімальны ў жыхароў Нідэрландаў і роўны 183 сантыметрам. Як адзначаюць аўтары даследавання, у 1914 годзе па росце латвійкі займалі 28-е месца, а жыхары Нідэрландаў — 12-е.

Беларускі трапілі ў топ-10, а поўны спіс краін, дзе жывуць самыя высокія жанчыны, выглядае так:

1. Латвія. 2. Нідэрланды. 3. Эстонія. 4. Чэхія. 5. Сербія. 6. Славакія. 7. Данія. 8. Літва. 9. БЕЛАРУСЬ. 10. Украіна.

За перыяд з 1914 па 2014 год сярэдні рост беларускіх жанчын павялічыўся са 154 да 166 сантыметраў. Беларускія ж мужчыны ў першы дзясятак не ўвайшлі, яны — на 22-м месцы з сярэднім ростам 178 см (крыху падраслі ў параўнанні з 1914-м, тады яны займалі 28-е месца з ростам 168 см). Нашы суседзі, украінцы, займаюць прыступку вышэй — 21-е месца (раней — 27-е), а вось расіяне ў гэтай кампаніі самыя нізкія — у іх 42-е месца (раней былі на 35-м). У сярэднім па даследаваных краінах за апошнія 100 гадоў сярэдні рост людзей павялічыўся на 11 сантыметраў. У цяперашні час гэты паказчык для мужчын складае 177,5 сантыметра і 164,4 сантыметра для жанчын. Самыя высокія тэмпы павелічэння росту назіраюцца ў Паўднёвай Карэі і Іране. За апошняе стагоддзе карэйскія жанчыны сталі вышэй на 20 сантыметраў, а іранскія мужчыны — на 16,5 сантыметра. Самыя нізкарослыя мужчыны пражываюць ва Усходнім Тыморы (каля 160 сантыметраў), а жанчыны — у Гватэмале (145 сантыметраў).

Калабарацыя NCD Rіsk Factor, якая займаецца ў тым ліку статыстычным аналізам звестак па неінфекцыйных захворваннях для Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, даследавала каля 1,5 тысячы крыніц з больш чым 180 краін свету, выкарыстаны звесткі амаль па 19 млн чалавек. Гэта дазволіла адсачыць змену сярэдняга росту дарослых жыхароў планеты (старэйшых за 18 гадоў) у перыяд з 1914 па 2014 год.

Навукоўцы адзначаюць, што ў далейшым глабальная тэндэнцыя на павелічэнне сярэдняга росту жыхара Зямлі павінна пайсці на спад. Медыкі лічаць, што высокі рост з'яўляецца эвалюцыйнай перавагай, у прыватнасці, з-за зніжэння верагоднасці развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў і звязанага з гэтым павелічэннем працягласці жыцця. Прычынай глабальнага павелічэння сярэдняга росту чалавека навукоўцы называюць павышэнне ўзроўню жыцця.

———————

*Калабарацыя — супрацоўніцтва даследчыкаў, якія належаць да розных лабараторый (унутры адной арганізацыі або паміж некалькімі) або арганізацый (унутры адной краіны або некалькіх).

Загаловак у газеце: Прыгожыя і высокія

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».