Вы тут

Кітай дасягнуў значнага прагрэсу ў пяці асноўных галінах


Кітай дасягнуў значнага прагрэсу ў высакаякасным сацыяльна-эканамічным развіцці ў пяці асноўных галінах: народны дабрабыт, спажыванне, апрацоўчая прамысловасць, інфраструктура, а таксама сфера паслуг. Гэта адзначаецца ў дакладзе, падрыхтаваным Інстытутам фінансавых даследаванняў «Чун’ян» пры Кітайскім народным універсітэце ў супрацоўніцтве з аналітычнымі цэнтрамі з ЗША, Расіі, Канады і Індыі, перадае «Сіньхуа».


Па меркаванні аўтараў даклада, бесперапыннае назапашванне вынікаў мадэрнізацыі ў кітайскім стылі забяспечвае развіццё па мадэлі «складанага працэнта» — рухаючай сілы ўстойлівага росту і працвітання кітайскай эканомікі. Кітайскі «складаны працэнт» адрозніваецца стабільнай даходнасцю, доўгатэрміновым назапашваннем і ўстойлівасцю. Згодна з дакладам, дынаміка кітайскай мадэрнізацыі засяроджана на стымуляванні за кошт інавацый, паглыбленні рэформ, пашырэнні адкрытасці і садзейнічанні зялёнаму развіццю.

На сімпозіуме, які адбыўся ў сувязі з выпускам даклада, эксперты і вучоныя з Кітая, ЗША, Расіі, Вялікабрытаніі, Канады, Бразіліі і іншых краін абмеркавалі патэнцыял і перспектывы развіцця кітайскай эканомікі. Як адзначыў генеральны сакратар Індыйска-кітайскага савета па эканоміцы і культуры Махамед Сакіб, высакаякаснае развіццё Кітая, якое стымулюецца «складаным працэнтам», інавацыямі, рэформамі, адкрытасцю і ўстойлівасцю, дэманструе прыхільнасць КНР пабудове квітнеючага і гарманічнага грамадства. «Кітай падае краінам цудоўны прыклад і пракладвае шлях да больш светлай будучыні чалавецтва», — падкрэсліў Махамед Сакіб.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.