Вы тут

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 31 раёне Беларусі


Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 31 раёне Беларусі, паведамляе БелТА са спасылкай на сайт Міністэрства лясной гаспадаркі.


Фота: Міністэрства лясной гаспадаркі

Цяпер наведванне лясоў абмежавана ў Барысаўскім, Бярэзінскім, Валожынскім, Пухавіцкім, Салігорскім і Чэрвеньскім раёнах Мінскай вобласці, у Бялыніцкім, Бабруйскім, Быхаўскім, Глускім, Клічаўскім, Кіраўскім, Круглянскім, Асіповіцкім і Шклоўскім раёнах Магілёўскай вобласці.

Абмежаванні таксама закранулі Драгічынскі, Жабінкаўскі, Іванаўскі, Камянецкі, Кобрынскі, Пінскі і Столінскі раёны Брэсцкай вобласці; Лепельскі раён Віцебскай вобласці; Жлобінскі, Кастрычніцкі, Рэчыцкі, Рагачоўскі, Светлагорскі раёны Гомельскай вобласці; Ваўкавыскі, Воранаўскі і Лідскі раёны Гродзенскай вобласці.

Адсочваць інфармацыю можна па карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Беларусі, размешчанай на афіцыйным сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.