Вы тут

Улады Літвы прапусцілі праз граніцу аўтобус з малдаўскім дзіцячым хорам


Літоўскія ўлады праз двое сутак прапусцілі праз граніцу аўтобус з дзіцячым хорам з Малдовы. Аб гэтым паведаміла малдаўскае знешнепалітычнае ведамства, піша інфармацыйны партал Point.md.


У ведамстве адзначылі, што ўлады Літвы пасля перагавораў выдалі дазвол на праезд аўтобусу з дзецьмі малдаўскай харавой студыі «Рапсодыя».

«У выніку дзеянняў МЗС (Малдовы. — Заўвага БелТА) улады Літвы выдалі аўтобусу, у якім ехалі дзеці з хору, дазвол на праезд — дакумент, які адсутнічаў і без якога праезд па тэрыторыі Літвы немагчымы», — адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве рэспублікі.

Раней паведамлялася, што польскія і літоўскія пагранічнікі двое сутак не прапускалі праз граніцу аўтобус з дзіцячым музычным калектывам з Малдовы. Дзеці выступілі спачатку ў Польшчы, а потым у Мінску. Аднак спробы вярнуцца дадому ў Малдову на гэтым жа аўтобусе не мелі поспеху. У праездзе адмовілі спачатку польскія, а потым літоўскія пагранічнікі. Пазней у МЗС Малдовы пракаменціравалі тое, што адбываецца, указаўшы, што аўтобусу не дазволілі праехаць з-за адсутнасці ліцэнзіі перавозчыка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.