Вы тут

Памёр беларус, які знаходзіўся ў бальніцы пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе»


Грамадзянін Беларусі Алім Кашавараў, які ў цяжкім стане знаходзіўся ў бальніцы пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе», памёр. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.


«Амбасада Беларусі ў Расіі з жалем паведамляе аб смерці грамадзяніна Беларусі Аліма Іосіфавіча Кашаварава, 1981 года нараджэння, які атрымаў шматлікія кулявыя раненні падчас жахлівага тэрарыстычнага акта ў падмаскоўным Краснагорску 22 сакавіка 2024 года. Шчыра ўдзячныя лекарам маскоўскай бальніцы жыццё цяжка параненага беларуса», — сказалі ў дыпмісіі.

«Пасол Беларусі Дзмітрый Круты выказаў глыбокія спачуванні сваякам загінулага. Пасольства аказвае ўсю неабходную дапамогу, у тым ліку ў транспарціроўцы цела Аліма Кашаварава на Радзіму», — дадалі ў дыппрадстаўніцтве.

Такім чынам, колькасць грамадзян Беларусі, якія загінулі ў тэракце ў «Крокус Сіці Холе», дасягнула трох.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.