Вы тут

Нацбанк выпусціў памятныя манеты да дзесяцігоддзя Еўразійскага эканамічнага саюза


Нацыянальны банк 29 сакавіка выпусціў у абарачэнне памятныя манеты «Еўразійскі эканамічны саюз. 10 гадоў». Аб гэтым паведамілі БелТА ў банку.


У абарачэнне выпушчана сярэбраная манета наміналам Br20, масай 33,63 г, пробай сплаву 925, дыяметрам 38,61 мм, тыражом 600 штук і медна-нікелевая — наміналам Br1, масай 27,20 г, дыяметрам 37 мм, тыражом 1 тысяча. Манеты круглай формы. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Манеты адчаканены на РДП «Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага банка Рэспублікі Казахстан». Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Інфармацыя аб чаканых паступленнях, адпускных цэнах і наяўнасці памятных манет у касе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, а таксама запланаваных датах продажу памятных манет размяшчаецца на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка ў раздзеле «Банкноты і манеты».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.