Вы тут

Бібліятэкі Гродзенскай вобласці ствараюць віртуальныя сэрвісы, прысвечаныя гісторыі ВАВ


Конкурс інтэрнет-рэсурсаў «Гэта нашай гісторыі радка» арганізавалі ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама і абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага, паведамілі БелТА ў бібліятэцы.


Бібліятэкам рэгіёну трэба будзе стварыць віртуальныя сэрвісы ўласнай генерацыі: базы даных, серыі анлайн-рэпартажаў, буктрэйлеры, віртуальныя віктарыны, інтэлектуальныя гульні, тэматычныя анлайн-крыжаванкі.

«У цэнтры ўвагі будзе тэматыка Вялікай Айчыннай вайны, гераічных подзвігаў савецкіх воінаў, фашысцкага генацыду беларускага народа, — расказала загадчыца аддзела бібліятэказнаўства Галіна Сцяпанава. — Гэта могуць быць базы даных аб ветэранах і ўдзельніках вайны, аб мемарыялах, аб месцах баёў і дзеянні «Могуць быць падборкі відэасюжэтаў аб земляках, якія змагаліся на фронце актуальныя таксама буктрэйлеры кніг патрыятычнай тэматыкі, віртуальныя віктарыны».

У кожным раёне ўжо ідзе работа над стварэннем уласных унікальных анлайн-сэрвісаў, у аснове якой — інфармацыя аб падзеях і людзях малой радзімы. Новыя сервісы будуць размяшчацца на сайтах устаноў культуры ў раёнах, знайсці іх можна будзе па спасылках на сайце абласной бібліятэкі.

Як дапоўнілі ў бібліятэцы, створаныя ў працэсе падрыхтоўкі да конкурсу напрацоўкі будуць шырока выкарыстоўвацца ў патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, на публічных мерапрыемствах у бібліятэках, на занятках у час шостага школьнага дня. На сайтах яны будуць даступны кожнаму жыхару раёна, які цікавіцца гісторыяй сваёй радзімы.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.