Вы тут

Міжнародны турнір «Легенды гімнастыкі» завяршыўся ў «Стайках»


На базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы «Легенды гімнастыкі», паведамляе БелТА.


Удзел у турніры прынялі гімнасты з Беларусі, Казахстана і Расіі. У спаборніцтвах дарослых спартсменаў прадстаўнікі нашай краіны заваявалі 19 узнагарод: 1 залатую, 5 сярэбраных і 13 бронзавых. У мужчынскім мнагабор’і трэці вынік паказаў Аляксей Селязнёў, а ў камандным заліку зборныя Беларусь-1 і Беларусь-3 размясціліся на другім і трэцім радках адпаведна, уступіўшы расійскім атлетам.

У фіналах асобных відаў адзінае золата нашай краіне прынёс Ягор Шарамкоў, які перамог у вольных практыкаваннях. Таксама ў актыве Ягора бронза па выніках праграмы на кані. Трохразовым прызёрам стаў Селязнёў, на рахунку якога срэбра на брусах і дзве бронзы ў апорным скачку і вольных практыкаваннях. Тры асабістыя медалі заваяваў і Алег Цясельскі, які заняў другую пазіцыю на кані і трэція месцы на кольцах і перакладзіне. Бронза на брусах дасталася Багдану Іллінкаву.

У мнагабор’і сярод дзяўчат трэцюю суму балаў набрала наша Кіра Магарэвіч, у жаночым камандным заліку квартэты Беларусь-1 і Беларусь-2 выйгралі серабро і бронзу. Па выніках фіналаў асобных відаў Магарэвіч двойчы паднімалася на трэцюю прыступку пастамента (бервяно і вольныя практыкаванні). У апорным скачку таксама бронзу заваявала Дар’я Жукоўская, а на розных брусах уладальніцай сярэбранай узнагароды стала Алена Цітавец.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.