Вы тут

У Беларусі ўстаноўлены фіксаваныя цэны на прадукцыю раслінаводства ўраджаю 2024 года для дзяржпатрэб


У Беларусі ўстаноўлены фіксаваныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю раслінаводства ўраджаю 2024 года, што закупляецца для дзяржаўных патрэб. Адпаведная пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 26 сакавіка 2024 года нумар 26 сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.


Згодна з дакументам фіксаваны кошт (без ПДВ) за 1 т ячменю, які пастаўляецца для харчовых мэт, складзе Br289,18, піваварнага — Br478,35.

Кошт пшаніцы (у залежнасці ад класа) — ад Br419,12 да Br523,36; жыта, якое пастаўляецца для перапрацоўкі ў муку, — Br370,04; аўса для харчовых мэт (у залежнасці ад класа) — ад Br291,07 да Br385,83; грэчкі, якая пастаўляецца для перапрацоўкі ў крупы (у залежнасці ад класа), — ад Br747,50 да Br903,23.

У залежнасці ад класа цана 1 т проса — ад Br269,32 да Br293,98; алейнае семя рапсу для харчовых мэт — Br1117,53, для тэхнічных мэт — Br1084,56.

Кошт 1 т цукровых буракоў устаноўлены на ўзроўні Br105,57/Br84,27 (кандыцыйны/некандыцыйны); пачаткаў кукурузы для вытворчасці насення гібрыдаў першага пакалення — Br531,59.

Таксама дакументам вызначаны надбаўкі да фіксаваных цэн пры закупках для дзяржпатрэб.

Пастанова набыла моц пасля афіцыйнага апублікавання.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.