Вы тут

Пералік устаноў адукацыі для павышэння кваліфікацыі педработнікаў устаноўлены ў Беларусі


Міністэрства адукацыі ўстанавіла пералік устаноў адукацыі, у якіх педагагічныя і іншыя работнікі дзяржаўных устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы дашкольнай, спецыяльнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі, дадатковай адукацыі дарослых, праходзяць павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў. Гэта прадугледжана ведамаснай пастановай ад 12 студзеня 2024 года нумар 7, афіцыйна апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.


Першай у спісе ўстаноў стала Акадэмія адукацыі. Павышэнне кваліфікацыі або перападрыхтоўку за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў ва ўстанове могуць прайсці рэктары, прарэктары, дэканы і іх намеснікі, спецыялісты з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу, начальнікі ўпраўленняў, аддзелаў, цэнтраў, сектараў, метадыстаў у Акадэміі адукацыі, абласных інстытутах развіцця адукацыі, кіраўнікі ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі, сацыяльна-педагагічных устаноў, кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, настаўнікі ў спецшколах і спецкласах інтэграванага навучання і выхавання і многія іншыя.

Таксама ў пералік увайшлі сталічныя ВНУ. Сярод іх Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, БДУ, БДУІР, Ваенная акадэмія, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны , Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт і іншыя.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.