Вы тут

Каранкевіч: У Беларусі аб’ём выкарыстання электраэнергіі з кожным годам расце


У Беларусі аб’ём выкарыстання электраэнергіі з кожным годам расце. Аб гэтым сказаў журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, перадае БелТА.


Па словах Віктара Каранкевіча, за кошт развіцця электразараднай інфраструктуры, павелічэння легкавога і грамадскага электратранспарту аб’ём спажывання электраэнергіі з кожным годам расце. «За 2023 год прырост электрычнай энергіі, якая выкарыстоўваецца зараднымі станцыямі, павялічыўся на 27 працэнтаў. Такая ж дадатная дынаміка захоўваецца ў гэтым годзе», — падкрэсліў ён.

Міністр адзначыў, што рэалізуемыя пілотныя праекты па забеспячэнні электратранспартам рэгіёнаў Беларусі таксама павялічаць аб’ём электракарыстання ў краіне.Свой уклад у рэалізацыю праекта ўнеслі і энергетыкі. Праведзены неабходныя работы па мадэрнізацыі электрасетак, выканана рэканструкцыя і будаўніцтва трансфарматарных падстанцый. Устаноўлена дзевяць сучасных зарадных станцый для электратранспарту вытворчасці «Белсельэлектрасеткабуд». У адпаведнасці з пастановай урада, усе работы рэалізаваны ў сціслыя тэрміны. 

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.