Вы тут

ДПК: Улады Літвы не зацікаўлены ў вырашэнні праблемы на граніцы


Літоўскія ўлады не імкнуцца вырашыць праблемы на граніцы, уезду ў Літву чакаюць больш за 2 тыс. грузавікоў. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.


Самым загружаным маршрутам у Еўрасаюз для фур застаецца літоўскі пункт пропуску «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі»), перад якім знаходзяцца каля 1120 грузавікоў. Менш за ўсё грузавых аўто аформілі ў літоўскім пагранпераходзе «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог») — 18 працэнтаў.

У польскім пункце пропуску «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы») кантрольныя службы выканалі норму па пропуску на 72%. Уезду на сумежную тэрыторыю чакаюць каля 40 велікагрузаў.

Перад латвійскім пунктам пропуску «Патэрніекі» (сумежны «Грыгораўшчына») колькасць фур за суткі павялічылася на 40 адзінак. Латвійскі бок прыняў на сваю тэрыторыю 39% грузавых аўто.

За 24 гадзіны колькасць легкавых аўто, якія чакаюць уезду на сумежную тэрыторыю, павялічылася з 270 да 355 адзінак. Самы загружаны маршрут у ЕС для легкавушак праходзіць праз польскі пункт пропуску «Цярэспаль» (сумежны «Брэст»), супрацоўнікі якога прынялі на сваю тэрыторыю 38 працэнтаў легкавога транспарту ад нормы.

На літоўскім напрамку менш за ўсё легкавушак аформілі ў пагранпераходзе «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі») — 56% аўто.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.