Вы тут

Пасол Беларусі ў Расіі пакінуў запіс у кнізе спачуванняў у МЗС Расіі ў сувязі з тэрактам у Падмаскоўі


Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой, а таксама саветнікі-пасланнікі пасольства Дар’я Шманай і Аляксандр Шпакоўскі сёння ў Міністэрстве замежных спраў Расіі ўшанавалі памяць ахвяр тэрарыстычнага акту ў падмаскоўным «Крокус Сіці Холе», паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу дыппрадстаўніцтва.


Фота пасольства Беларусі ў Расіі

Дзмітрый Крутой пакінуў запіс у адкрытай у сувязі з трагічнымі падзеямі 22 сакавіка кнізе спачуванняў. «У Беларусі былі шакіраваныя весткай аб жахлівым тэрарыстычным акце ў канцэртнай зале “Крокус Сіці Хол” у падмаскоўным Краснагорску, што выклікала шматлікія чалавечыя ахвяры. Гэта подлае злачынства не пакінула абыякавым нікога з беларусаў. Сотні людзей ушанавалі памяць ахвяр тэракту каля расійскага пасольства ў Мінску і прадстаўніцтваў Расіі ў рэгіёнах Беларусі», — напісаў пасол Беларусі.

Ад імя пасольства Беларусі ў Расіі і сябе асабіста Дзмітрый Крутой выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым. «Нашы сэрцы і малітвы з брацкім расійскім народам», — падкрэсліў дыпламат.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.