Вы тут

Ратавальнікі завяршылі разбор завалаў у «Крокус Сіці Холе»


Ратавальнікі на пяты дзень пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе» завяршылі разбор завалаў і цалкам ліквідавалі наступствы пажару, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу МНС Расіі.


Фота БелТА

Як удакладнілі ў прэс-службе ведамства, далейшыя работы будуць праводзіцца механізаваным спосабам з прымяненнем інжынернай тэхнікі.

Усяго ратавальнікі разабралі больш за 900 куб. м канструкцый, якія абрушыліся, і абследавалі завалы з дапамогай спецыялізаваных робататэхнічных комплексаў. У гэтым таксама ўдзельнічалі кіналагічныя разлікі атрада «Центраспас» і цэнтра «Лідар». Перад прыцягненнем цяжкай тэхнікі ратавальнікі ўручную рэзалі і разбіралі канструкцыі. Усяго ў аварыйна-выратавальных работах было задзейнічана больш за 1 тыс.чалавек і звыш 300 адзінак тэхнікі.

Увечары 22 сакавіка перад канцэртам у «Крокус Сіці Холе» ў падмаскоўным Краснагорску адбыўся тэракт. Некалькі мужчын у камуфляжы ўварваліся ў залу, расстрэльваючы людзей і кідаючы запальныя шашкі. Паводле звестак СК Расіі, трагедыя забрала жыцці 139 чалавек. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паведамляў, што ўсе чацвёра выканаўцаў тэракту затрыманыя. Вядома, што ў спробах схавацца яны рухаліся ў бок Украіны, дзе для іх з украінскага боку было падрыхтаванае «акно» для пераходу граніцы. Паводле звестак ФСБ, зброя, якую ўжывалі злачынцы падчас нападу на канцэртную залу, была загадзя прыгатаваная ў тайніку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.