Вы тут

Беларускія прадукты харчавання прадстаўлены на выставе ва Узбекістане


Беларускія прадукты харчавання прадстаўлены на выставе UzFood ва Узбекістане, паведамляе БелТА са спасылкай на УП «Белінтэрэкспа» БелГПП.


Фота БелТА

Сёння ў Ташкенце (Узбекістан) пачала работу міжнародная выстава прадуктаў харчавання, інгрэдыентаў і тэхналогій вытворчасці UzFood, дзе ўдзельнічаюць больш за 280 кампаній з 26 краін свету. Сярод ганаровых гасцей цырымоніі адкрыцця – беларуская дэлегацыя на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанідам Марынічам.

Беларускія прадпрыемствы традыцыйна прымаюць удзел у штогадовым форуме з прадстаўленнем шырокага асартыменту прадукцыі і тавараў, якія дэманструюцца ў рамках тэматычнай экспазіцыі Belarus. The Taste Of Nature, арганізаванай выставачным прадпрыемствам «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

«У рамках 23-й міжнароднай выставы UzFood 2024 беларускія кампаніі экспануюць таварную лінейку мяса-малочнай прадукцыі, сыры, сокі і дэсерты. Экспазіцыя Belarus.The Taste Of Nature сфарміравана з 15 беларускіх прадпрыемстваў і іх філіялаў, якія прадстаўляюць вядомыя айчынныя брэнды», — адзначылі ў «Белінтэрэкспа».

У рамках правядзення экспазіцыйнага форуму UzFood у перыяд з 26 па 28 сакавіка арганізатарамі запланавана правядзенне серыі перагавораў з удзелам беларускіх і замежных кампаній, бізнес-супольнасцяў і профільных дэлегацый.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.