Вы тут

Кіраўнік Boeing пакіне сваю пасаду ў канцы года на фоне праблем з бяспекай самалётаў


Генеральны дырэктар амерыканскай авіябудаўнічай карпарацыі Boeing Дэвід Кэлхун вырашыў пакінуць займаную пасаду ў канцы 2024 года на фоне тэхнічных праблем і інцыдэнтаў з авіялайнерамі кампаніі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу карпарацыі.


Як удакладняецца ў прэс-рэлізе, Кэлхун «працягне кіраваць Boeing на працягу года для завяршэння вельмі важнай працы па стабілізацыі і падрыхтоўцы кампаніі да будучыні».

Кэлхун у лісце супрацоўнікам Boeing заявіў, што студзеньскі інцыдэнт з самалётам Boeing 737 MAX авіякампаніі Alaska Airlines, які з-за разрэгметызацыі здзейсніў экстраную пасадку неўзабаве пасля вылету і страціў частку фюзеляжа, «стаў пераломным момантам» для карпарацыі. Паводле яго слоў, Boeing павінна рэагаваць на гэтую падзею «з поўнай празрыстасцю» і прывіваць работнікам «абавязак гарантаваць поўную бяспеку». Кэлхун займаў пасаду генеральнага дырэктара Boeing са студзеня 2020 гады.

У апошні час неаднаразова паведамлялася аб тэхнічных праблемах з самалётамі Boeing. Пасля студзеньскага надзвычайнага здарэння з Boeing 737 MAX Федэральнае авіяцыйнае кіраванне (FAA) распарадзілася часова прыпыніць эксплуатацыю лайнераў дадзенага тыпу і правесці іх праверкі. Яны працягваліся шэсць тыдняў. У сакавіку газета The New York Times паведаміла, што кампанія не змагла прайсці 33 з 89 праверак, праведзеных FAA.

Boeing 737 робіцца карпарацыяй з 1967 года. Ён стаў самым масавым пасажырскім самалётам за ўсю гісторыю грамадзянскага авіябудавання, 13 сакавіка 2018 года быў пастаўлены дзевяцітысячны самалёт.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.