Вы тут

Дзяржкамісія прыняла рашэнне аб запуску ракеты-носьбіта карабля «Саюз МС-25» 23 сакавіка


Дзяржкамісія прыняла рашэнне аб запуску ракеты-носьбіта «Саюз-2» з транспартным пілатуемым караблём «Саюз МС-25» 23 сакавіка, паведамляе БелТА са спасылкай на «Раскосмас».


Фота Віктара Іванчыкава

Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з гендырэктарам «Раскосмасу».

На касмадроме Байканур 22 сакавіка адбылося пасяджэнне Дзяржаўнай камісіі. На пасяджэнні былі разгледжаны вынікі высвятлення прычын няштатнай сітуацыі, у выніку якой была перапынена працэдура старту ракеты касмічнага прызначэння. Заслухаўшы даклады кіраўнікоў работ, Дзяржкамісія прыняла рашэнне аб правядзенні пуску ў запланаваную рэзервовую дату — 23 сакавіка.

Карабель «Саюз МС-25» з экіпажам у складзе касманаўта «Раскосмаса» Алега Навіцкага, удзельніцы касмічнага палёту беларускі Марыны Васілеўскай і астранаўта NASA Трэйсі Дайсан дабярэцца да МКС па двухсутачнай схеме збліжэння. Стыкоўка пілатуемага карабля адбудзецца 25 сакавіка ў 18:10 па мінскім часе.

Вяртанне Алега Навіцкага, Марыны Васілеўскай, а таксама астранаўта NASA Ларал О’хары на караблі «Саюз МС-24» запланавана на 6 красавіка.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.