Вы тут

Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага саюза жанчын дэлегавала кандыдатаў на УНС


Канферэнцыя, дзе прадстаўніцы гэтай арганізацыі абмяняліся думкамі наконт удзелу ў маштабным Усебеларускім народным сходзе, прайшла ў сценах Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Яркія, прыгожыя, актыўныя — нават самі ўдзельніцы заўважылі, што здольныя зрабіць рэчаіснасць кожнага дня больш радаснай і змястоўнай. 


У Магілёў прыехалі прадстаўніцы раённых і гарадскіх арганізацый з усіх куточкаў вобласці. Удзельнічалі прадстаўніцы ад буйных прадпрыемстваў, такіх як «Магілёўхімвалакно», «Бабушкіна крынка», «Бабруйскаграмаш», «Дамачай». На сустрэчы растлумачылі, што такое УНС, якія будуць паўнамоцтвы. На парадку дня былі разгледжаны два пытанні — аб выбары дэлегатаў на рэспубліканскую канферэнцыю і непасрэдна кандыдатаў у дэлегаты на УНС.

— Нашай канферэнцыі папярэднічалі гарадскія і раённыя, — паведаміла старшыня абласной арганізацыі БСЖ Ала Галушка. — У нас 21 раён і два гарады — Магілёў і Бабруйск. Усе на сваім ўзроўні правялі канферэнцыі, дзе вылучылі годных прадстаўніц для ўдзелу ва УНС і для прадстаўніцтва на рэспубліканскай канферэнцыі нашага аб’яднання ад вобласці. Мы разгледзелі кандыдатуры ад Магілёва, Бабруйска, Шклоўскага, Магілёўскага, іншых раёнаў — усяго 10 чалавек.

— З кожным годам колькасць жанчын у тых жа органах улады, дэпутацкім конкурсе павялічваецца, — падкрэсліла Ала Галушка. — Сёння наша абласная арганізацыя аб’ядноўвае 23 тысячы чалавек. Гэта магутная сіла. І тое, што нашай арганізацыі дадзена права вылучаць кандыдатаў у дэлегаты УНС, сведчыць пра яе сур’ёзнае грамадска-палітычнае гучанне, аўтарытэт. Нядаўна з намі сустракаўся кіраўнік дзяржавы, цікавіўся нашымі праблемамі, паставіў канкрэтныя задачы. Жанчыны, якія будуць прадстаўляць вобласць на рэспубліканскай канферэнцыі, уяўляюць сабой зрэз усіх сфер дзейнасці: адукацыі, культуры, сельскай гаспадаркі, дзяржслужбы, вытворчасці. Яны прымалі ўдзел у конкурсах БСЖ, станавіліся лаўрэатамі конкурсу «Жанчына года», рэалізоўвалі значныя праекты, удзельнічалі ў акцыях і важных мерапрыемствах. Усе жанчыны, якіх мы абралі, актыўныя, цікавыя, ужо праявілі сябе ў рамках нашай грамадскай арганізацыі. Разумеючы, што работа ва УНС доўгая і адказная, мы вылучалі як вопытных, так і маладых нашых прадстаўніц.

Спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення Бялыніцкага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, член пярвічнай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Марта Шарапава сярод тых, хто выбраны кандыдатам на ролю дэлегата на Усебеларускі народны сход ад Магілёўскай вобласці.

— Гэта вельмі важная для мяне падзея і вялікая адказнасць перад тымі, хто мяне выбраў, — кажа яна. — Беларусь была і застанецца сацыяльнай дзяржавай. Таму хацелася б, каб на такім значным для краіны форуме было разгледжана пытанне падтрымкі сям’і, мацярынства, маладых сем’яў, магчымасць пашырэння межаў выкарыстання сямейнага капіталу. Вельмі важна ўдзяліць максімум увагі дэмаграфічнай праблеме краіны, развіццю рэгіёнаў, агучыць іншыя праблемы, якія хвалююць людзей. Думаю, кожнаму з нас трэба зразумець, што ад нашай грамадзянскай пазіцыі і асабістага ўкладу залежыць тое, што адбываецца ў краіне і якой яна будзе заўтра. Толькі чалавек, які працуе, здольны рабіць жыццё ў краіне лепшым.

Старшыня Бялыніцкай раённай арганізацыі БСЖ Ірына Фурсава, якая будзе прадстаўляць Магілёўскую вобласць на рэспубліканскай канферэнцыі БСЖ, выказала меркаванне, што ўдзельніцы арганізацыі заўсёды адрозніваліся актыўнай пазіцыяй.

— Яны задзейнічаны ў грамадска-палітычным жыцці краіны, абмяркоўваюць важныя для грамадства пытанні, — кажа суразмоўніца. — Прымаючы ўдзел ва УНС, нашы жанчыны змогуць непасрэдна удзельнічаць у прыняцці важных для Беларусі рашэнняў і дапамагаць людзям вырашаць разнастайныя пытанні.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіваў актывістак БСЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.